Ігнацы Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі абозны літоўскі (1729—1744), маршалак надворны (1744—1750) і вялікі літоўскі (1750—1768), кашталян віленскі (з 1768).
Быў старостам барысаўскім (з 1726) і браслаўскім (1728—1740).
Біяграфія Паходзіў са старэйшай княжаскай лініі рода Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.
Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Вярхоўнага Трыбуналу ў 1732.
Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасці арыентаваўся на Расійскую імперыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.
Ажаніўся з Аленай, дачкой Казіміра Дамініка Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуўАнатоль Грыцкевіч. Агінскія // С. 34.. Яго ўдава да 1792 валодала маёнткамі Бобр i Бялынічы.
Літаратура
Ігнацы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты барысаўскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага