Быдгашч (, ,  — Бромберг) — горад на правах павета ў Польшчы, адзін з двух адміністрацыйных цэнтраў Куяўска-Паморскага ваяводства (сядзіба ваяводы). Адміністрацыйны цэнтр Быдгашчскага павета.

Геаграфія Адлегласць па прамой паміж гарадамі Быдгашчам і Мінскам 632 км, да Варшавы — 227 кмАдлегласці паміж гарадамі —.

Праз горад цячэ рака Брда, якая ўпадае ў Віслу ў Быдгашчы, таксама тут цячэ невялікая рака Фліс, якая перасякае Грунвальдскую вуліцу. З усіх бакоў горад абкружаны лясамі, большасць з якіх з’яўляецца сасновымі, але на паўночным усходзе сустракаюцца ліставыя лясы.

Быдгашч адносіцца да польскіх гарадоў з самай вялікай колькасцю паркаў у Польшчы (874 га, другі горад пасля Варшавы). Тут знаходзіцца самы вялікі гарадскі парк у Польшчы (Мысляцінак, 830 га).

Гісторыя Пасля рэвалюцыі ў горадзе асела шмат выхадцаў з літоўска-беларускіх губерняў (Тышкевічы, Пуслоўскія, Святаполк-Чацвярцінскія, Красіцкія, Валадковічы, Яблонскія, Гельмерсены, Наркевічы-Ёдкі, Нітаслаўскія і інш.). У чэрвені 1946 разам з сям’ёй прыехаў Гасан Канапацкі, дзе 11 мая 1953 г. і памёр.

Эдвард Адамавіч Вайніловіч

З 12 снежня 1921 да сваёй смерці 16 чэрвеня 1928 у Быдгашчы жыў Эдвард Вайніловіч, буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі, разам з жонкай Алімпіяй і сястрой Ядвігай Кастравіцкай з Бзоўца, і пасяліліся ў каменным доме на вуліцы Замойскага 4/7 (зараз — № 23).

21 студзеня 1923 г. Эдвард Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich), які лакалізаваўся ў Быдгашчы і займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны. Пасля ўласных ваганняў 22 снежня 1923 г. атрымаў з рук прэзідэнта Быдгашча Бернарда Слівінскага ордэн «Polonia Restituta»Chmielewska, G. Cierń… С. 223..

Эканоміка Быдгашч — адзін з самых дынамічна развівальных гарадоў краіны, буйны эканамічны цэнтр, вядомы сваім хуткім развіццём сектара паслуг, асабліва фінансавых. У Быдгашчы дзейнічае звыш дваццаці банкаў, таварныя біржы, страхавыя і лізінгавыя кампаніі, брокерскія дамы, адбываюцца шматлікія кірмашы, у тым ліку і міжнародныя.

Прамысловасць Буйны прамысловы цэнтр; здаўна развітая харчовая («Ютчэнка»), металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, гарбарная, керамічная прамысловасць; развіццё атрымалі машынабудаванне (электратэхнічнае, станкабудаўнічае, дакладная механіка, вытворчасць абсталявання для хімічнай, цэментнай і інш галін), хімічная прамысловасць (у тым ліку прамысловасць арганічнага сінтэзу), вытворчасць халадзільнікаў, веласіпедаў.

У горадзе Быдгашчы знаходзіцца штаб-кватэра і асноўная вытворчасць польскага канцэрна PESA (ПЭ́СA, ), які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, вагонаў, трамваяў і іх мадэрнізацыі.

Насельніцтва

Станам на 31.03.2014 года, у Быдгашчы пражывала 358 922 чалавекGłówny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. .

Культура У горадзе Быдгашчы арганізуюцца оперныя і музычныя фестывалі. У Быдгашчы знаходзіцца вядомая Канцэртная зала (Filharmonia Pomorska) і Оперны тэатр.

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква Касцёл Святога Мікалая Касцёл Святога Яна Апостала і Евангеліста Exploseum Музей мыла і гісторыі бруду Вышгруд Паўлувэк Быдгашцкі канал Даліна Смерці Храм Збавіцеля Помнік змагання і пакутніцтва Быдгашцкай зямлі Метадысцкая царква

Страчаная спадчына Быдгашцкая ратуша Быдгашцкі замак (гарадскія муры, пазнаньская брама, куяўская брама, гданьская брама) Сінагога Старая сінагога Сінагога ў Фардоне Будынак гарадскога тэатра Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў Старая пратэстанцкая кафедральная царква

Адукацыя Музычная акадэмія ў Быдгашчы Універсітэт Казіміра Вялікага ў Быдгашчы Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы

Спорт Спартыўныя клубы

Жаночы футбольны клуб «Быдгашч» Футбольны клуб «Завіша» Футбольны клуб «Хэмік» Валейбольны клуб «Вісла» Жаночы валейбольны клуб «Палац» Баскетбольны клуб «Асторыя» Жаночы баскетбольны клуб «Баскет-25» Матацыклетны клуб «Палонія» Шматсекцыйны спартыўны клуб «Гвязда Быдгашч» Шматсекцыйны спартыўны клуб «Хэмік Быдгашч» Шматсекцыйны спартыўны клуб «Завіша Быдгашч» Шматсекцыйны спартыўны клуб «Асторыя Быдгашч» Каманда па амерыканскім футболе «Арчэрс»

Спартыўныя аб’екты Гарадскі стадыён імя Яўгена Паўтына Стадыён імя маршала Юзафа Пілсудскага Стадыён імя Здзіслава Кшышковяка Універсальнае спартыўнае збудаванне «Лучнічка» Універсальнае спартыўнае збудаванне «Артэга Арэна» Лядовы палац «Торбуд»

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Збігнеў Бонек Радослаў Сікорскі Макс фон Боэн Міхал Хілінскі (нар. 1986) — польскі баскетбаліст. Рафал Брускі (нар. 1962) — польскі палітык, прэзідэнт Быдгашчы. Карына Міхалэк (нар. 1993) — польская баскетбалістка.

Гл. таксама Крывавая нядзеля (1939) Camerimage DAG Fabrik Bromberg Быдгашч-Галоўны