СС (ням. die SS, Schutzstaffeln — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Германіі 1930-1940-х гг.

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы А. Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 СС былі выдзелены з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і рэйхсфюрэру СС Г. Гімлеру. У снежні 1939 колькасць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). З снежні 1934 пачалося стварэнне частак узмацнення СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 у падпарадкаванні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і знішчэння людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананнях і дзяржаўнай прыналежнасці як у Германіі, так і ў акупаваных ёю краінах.

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Нюрнбергскі трыбунал прызнаў вялікую групу членаў СС злачынцамі.

Штандарты СС 1-ы штандарт СС () 4-ы штандарт СС (Любек) 5-ы штандарт СС (Брандэнбург) 6-ы штандарт СС (Берлін) 10-ы штандарт СС (Кайзерслаўтэрн) 22-і штандарт СС (Шверын) 24-ы штандарт СС (Ольдэнбург) 27-ы штандарт СС (Франкфурт-на-Одэры) 30-ы штандарт СС (Гаген) 34-ы штандарт СС (Верхняя Баварыя) 37-ы штандарт СС (Лінц) 52-і штандарт СС (Ніжняя Аўстрыя) 53-і штандарт СС () 58-ы штандарт СС (Кёльн) 74-ы штандарт СС (Остзее) 89-ы штандарт СС (Вена) 108-ы штандарт СС (Прага)

Катэгорыя:Трэці рэйх