Ятрышнік, Зязюлька, Зязюлькі (Orchis) — род кветкавых раслін сямейства архідных.
Назва
Навуковая назва паходзіць ад (яечка) з-за пары клубняў, якія нагадваюць яечкі.
Арэал
Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Больш за 100 (паводле іншых звестак каля 60) відаў; на Беларусі 2 віды: і . Віды , і , якія раней уваходзілі ў гэты пералік, цяпер адносяць да іншых родаў.
Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.
Батанічнае апісанне
Ятрышнікі — шматгадовыя клубневыя травяністыя расліны.
Сярэдняя вышыня звычайна аблісцелага простага сцябла 10—50 см.
На карані патаўшчэнне ў выглядзе двух суцэльных клубняў — салеп.
Лісце шырокаланцэтнае ці лінейна-шырокаланцэтнае, абхапляюць сцябло са звужэннем ў хвосцік. Лісце сцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы.
Кветкі няправільныя, невялікія, ад лілова-ружовых да цёмна-вішнёвых, сабраны ў доўгае шматкветкавае коласападобнае суквецце даўжынёй 7—9, часам 15 см. Верхнія пялёсткі кветкі ўтвараюць шлем, а ніжнія — губу са шпорцам. Чырванаватыя плямкі на губе служаць арыенцірам для апыляючых насякомых. У чаканні апылення кветкі ятрышнікаў могуць не вянуць на працягу 7-10 дзён, але вянуць адразу пры трапленні пылка на лычык песціка. Цвіце з красавіка па жнівень.
Плод — каробачка.
У большасці відаў адзіны спосаб размнажэння — насенны. Некаторыя віды, напрыклад, , могуць размножвацца вегетатыўна, развіваючы замест аднаго два новых клубні.
Распаўсюджанне і экалогія Віды гэтага роду растуць у халодным, умераным і субтрапічным клімаце Паўночнага паўшар'я, звычайныя для Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, заходзяць таксама далёка ў Азію. Некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. У Расіі ятрышнікі займаюць прыкметнае месца сярод архідных, асабліва іх шмат у гарах Каўказа, а ва Украіне — у Крыме.
Ятрышнікі ў асноўным растуць у вільготнай глебе, хоць не церпяць яе пераўвільгатнення. Некаторыя віды аддаюць перавагу сухой глебе (). У самы гарачы і сухі перыяд лета яны пераходзяць у стан спакою, захоўваюцца ў выглядзе карэнішчаў і клубняў да наступнага спрыяльнага перыяду. Увосень ятрышнікі зноў пачынаюць расці і спяшаюцца прайсці свой жыццёвы цыкл да наступнага ліпеня. Перыяд летняга спакою ёсць найперш у відаў міжземнаморскага паходжання, распаўсюджаных на тэрыторыі Расіі і Украіны (на Каўказе і ў Крыме).
Большасць відаў адносіцца да кальцэфілаў, то бок аддаюць перавагу глебам багатым на вапну (, ), іншыя любяць шчолачную глебу (, ). Частка відаў аддае перавагу глебам багатым на мінеральныя рэчывы (, , ). Іншыя віды могуць паспяхова расці на бедных глебах.
Многія віды ятрышнікаў выбіраюць для свайго росту ўчасткі з высокай асветленасцю: лугі, узлескі, разрэджаныя лясныя ўчасткі. Некаторыя () могуць расці ў ценю. Паўднёвыя каўказскія і крымскія віды ятрышнікаў адносяцца да цеплалюбных раслін (, ).
Ятрышнікі адносяцца да паціентаў, то бок імкнуцца пазбягаць суседства з больш канкурэнтаздольнымі відамі раслін і заняць менш урадлівыя ўчасткі або, калі суседства не ўдаецца пазбегнуць, здавольваюцца меншымі рэсурсамі. Таму ятрышнікі сустракаюцца ў невялікай колькасці або ў адзінкавых асобніках і рэдка ўтвараюць вялікія групы. Па гэтай жа прычыне расце пераважна ў разрэджаным травастоі. У іншых выпадках ятрышнікі здольныя займаць вызваленыя прасторы, такія як насыпы чыгунак, абочыны шашы, нетаксічныя адвалы пасля горных работ і г. д..
Ятрышнікі добра прыстасаваныя да пераносу неспрыяльных умоў і могуць за кошт назапашаных рэчываў у падземных органах чакаць іх змены на працягу некалькіх гадоў. На іх папуляцыі не аказваюць прыкметнага ўплыву наведванне лясоў у летні перыяд і касьба, затое аказваюцца згубнымі выпас жывёлы, моцная рэкрэацыя паблізу вялікіх населеных пунктаў (асабліва тая, якая суправаджаецца зборам кветак). Угнаенне лугоў можа змяніць кіслотны склад глебы, што адбіваецца на грыбах, якія ўтвараюць мікарызу з ятрышнікамі, без якіх яны не могуць існаваць.
Віды
Спіс відаў па звестках Каралеўскіх батанічных садоў у К’юWorld Checklist of Selected Plant Families — Orchis :
Натуральныя гібрыды Паводле Каралеўскіх батанічных садоў у К'ю:
Orchis × algeriensis B.Baumann & H.Baumann, 2005 — O. patens × O. spitzelii Orchis × angusticruris Franch. in V.Humnicki, 1876 — O. purpurea × O. simia Orchis × aurunca W.Rossi & Minut., 1985 — O. pauciflora × O. provincialis Orchis × bergonii Nanteuil, 1887 — O. antropophora × O. simia Orchis × beyrichii (Rchb.f.) A.Kern., 1865 — O. militaris × O. simla Orchis × bispurium (G.Keller) H.Kretzschmar, 2007 — O. anthropophora × O. militaris × O. purpurea Orchis × bivonae Tod., 1840 — O. antropophora × O. italica Orchis × buelii Wildh., 1970 — O. provincialis × O. quadripunctata Orchis × calliantha Renz & Taubenheim, 1983 — O. punctulata × O. simia Orchis × celtiberica Pau, 1921 — O. italica × O. simia Orchis × chabalensis B.Baumann & al., 2003 — O. militaris subsp. stevenii × O. punctulata Orchis × clandestina Hautz., 1978 — O. patens × O. provincialis Orchis × colemanii Cortesi, 1907 — O. mascula × O. pauciflora Orchis × fitzii Hautz., 1983 — O. anatolica × O. mascula Orchis × hybrida (Lindl.) Boenn. ex Rchb., 1830 — O. militaris × O. purpurea Orchis × klopfensteiniae P.Delforge, 1985 — O. pallens × O. spitzelii Orchis × kretzschmariorum B.Baumann & H.Baumann, 2006 — O. anatolica × O. provincialis Orchis × ligustica Ruppert, 1933 — O. mascula × O. patens Orchis × loreziana Brügger, 1874 — O. mascula × O. pallens Orchis × lucensis Antonetti & Bertolini, 2006 — O. pauciflora × O. simia Orchis × macra Lindl., 1835 — O. antropophora × O. purpurea Orchis × palanchonii G.Foelsche & W.Foelsche, 2005 — O. olbiensis × O. pauciflora Orchis × penzigiana A.Camus in E.G.Camus & A.A.Camus, 1928 — O. mascula × O. provincialis Orchis × permixta Soo, 1932 — O. mascula subsp. speciosa × O. pallens × O. provincialis Orchis × petterssonii G.Keller ex Pett., 1947 — O. mascula × O. spitzelii Orchis × plessidiaca Renz, 1928 — O. pallens × O. provincialis Orchis × pseudoanatolica H.Fleischm., 1914 — O. pauciflora × O. quadripunctata Orchis × serraniana P.Delforge, 1989 — O. mascula subsp. laxifloriformis × O. olbiensis Orchis × sezikiana B.Baumann & H.Baumann, 1991 — O. anatolica × O. quadripunctata Orchis × spuria Rchb.f., 1849 — O. antropophora × O. militaris Orchis × subpatens E.G.Camus in E.G.Camus & A.A.Camus, 1928 — O. patens × O. provincialis Orchis × thriftiensis Renz, 1932 — O. anatolica × O. pauciflora Orchis × tochniana Kreutz & Scraton, 2002 — O. italica × O. punctulata Orchis × willingiorum B.Baumann & H.Baumann, 2006 — O. provincialis × O. spitzelii Orchis × wulffiana Soo, 1932 — O. punctulata × O. purpurea
Значэнне …Лажок, дзе пурпурова да крыніцыЯтрышнік, як раз'ятраны пажарнік, ''Без вёдзер па ваду штодня імчыцца; Васіль Зуёнак. «Маўчанне травы».
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.
Літаратура — С. 472—473.
Спасылкі
Ятрышник в Биологическом энциклопедическом словаре Фотографии ятрышников на сайте The International Workshop on orchid populations, conservation and cultivation Ятрышник в Энциклопедии декоративных садовых растений
Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі