Павел Васілевіч Кармунін () — беларускі акцёр. Народны артыст Беларускай ССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся 28 студзеня 1919 года. Сцэнічную дзейнасць пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавых брыгад мастацкай самадзейнасці. У 1946 г. запрошаны ў трупу тэатра Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Берліне, дзе працаваў да 1950 года. У 1950 годзе прыняты акцёрам у Казанскі драматычны тэатр імя В. Качалава. У 1963 годзе зняўся ў кінастужцы «Рагаты бастыён» («Беларусьфільм») і пасля яе быў запрошаны ў трупу Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працаваў да 1993 года.

Ролі Сярод роляў П. В. Кармуніна Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я. Купалы) Дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага) Торгала («Брама неўміручасці» К. Крапівы) Кудасаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка) Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева)

Літаратура Павел Васільевіч Кармунін (1919―2002): да 90-годдзя з дня нараджэння / К. Дз. Варанько // Музычнае і тэатральнае мастацтва. ― 2008. ― № 4. ― 2-я с. вокладкі, — С. 13.

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане