Максім Альбертавіч Багдасараў (, , Узбекская ССР) — беларускі геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (2009), прафесар (2013), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), загадчык кафедры геаграфіі і прыродакарыстання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
Біяграфія Нарадзіўся 24 кастрычніка 1973 года ў Ташкенце (Узбекская ССР). Бацька — Альберт Аляксандравіч Багдасараў (нар. 1935) — кандыдат геолага-мінералагічных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна13 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Альберта Аляксандравіча Багдасарава (1935), кандыдата геолага-мінералагічных навук, прафесара.
У 1995 годзе з адзнакай скончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія»; у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія» з абаронай кандыдацкай дысертацыі (навуковы кіраўнік — акадэмік НАН Беларусі Аляксей Васілевіч Мацвееў); у 2008 годзе — дактарантуру Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія» з рэкамендацыяй да абароны доктарскай дысертацыі па выніках папярэдняй экспертызы.
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій: «Бурштын з антрапагенавых адкладаў Беларусі» (2001), «Выкапнёвыя смолы Беларусі» (2003), «Выкапнёвыя смолы Паўночнай Еўразіі» (2005), «Бурштын і іншыя выкапнёвыя смолы Еўразіі» (2010), а таксама каля 100 артыкулаў у часопісах і зборніках.
Сфера навуковых інтарэсаў: геалогія і мінералогія выкапнёвых смол, геалогія і мінерагенія чацвярцічных адкладаў Беларусі, археалагічная мінералогія, медыцынская геалогія, экагеалогія.
Член Беларускага геаграфічнага таварыства (1998).
Узнагароды стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999, 2011), прэмія НАН Беларусі для маладых вучоных (2005).
Крыніцы
Спасылкі Национальная академия наук Беларуси > Члены-корреспонденты Максім Альбертавіч Багдасараў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Кафедра географии и природопользования БрГУ имени А. С. Пушкина Электронный журнал ВАК Беларуси Выпуск № 3-4 / 2009 Электронный журнал ВАК Беларуси Выпуск № 2-3 / 2013
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Дактары геолага-мінералагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна