Гарадзечна — мястэчка Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер — Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць).
12 жніўня (31 ліпеня па старым стылі) 1812 года тут адбывалася бітва паміж часцю 3-й рэзервовай абсервацыйнай арміі (каля 18 тыс.) генерала Тармасава і карпусамі: аўстрыйскім князя Шварцэнберга і саксонскім Рэн’е (каля 40 тыс.). Руская пазіцыя з фронту была даступная толькі па тром плацінам, якія шлі праз багністы прыток ракі Мухавец; правы фланг яе ўпіраўся ў балота; левы быў прыкрыты лесам (які лічыўся непраходным), праз які праходзіла дарога на Кобрын. Князь Шварцэнберг накіраваў у абыход левага фланга атрад, нечаканае з’яўленне якога прымусіла Тармасава прыцягнуць туды амаль усе войскі. Усе атакі непрыяцеля на левы фланг расійскіх войск былі адбітыя, а супраць іх фронту нічога рашучага прадпрынята не было. Дзякуючы гэтаму Тармасаў, нягледзячы на вялікую перавагу сіл з непрыяцельскага боку, утрымаўся на пазіцыі да самага вечара. Уначы, асцерагаючыся за свой шлях адступлення, ён адышоў да Кобрына.
Літаратура
Спасылкі
План сражения при местечке Городечно Пружанского уезда 31 июля (12 августа) 1812 года, составленный приставом В. Окромешко. Сентябрь 1911 г.
Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Жнівень 1812 года Катэгорыя:Падзеі 12 жніўня