Шчу́чынскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы і БССР у 1929—1940 гадах адміністрацыйны цэнтр — горад Шчучын.

Утвораны 26 красавіка 1929 года з Астрынскай, Васілішкаўскай, Дэмбраўскай, Жалудоцкай, Лябёдскай, Навадворскай, Орлеўскай, Ражанкаўскай, Сабакінцкай, Шчучынскай гмін Лідскага павета і Каменскай гміны Гродзенскага павета. Уваходзіў у Навагрудскае ваяводства. У верасні 1939 года далучаны да БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці. Скасаваны 15 студзеня 1940 года, на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Навагрудскага ваяводства

Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе