Міхало́ўРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 113). — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета.
За 11 км на поўдзень ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1873 годзе вялікія вясковыя зямельныя надзелы былі ў валоданні купца I-й гільдыі Канапліна, затым графа Юдзіцкага.
У 1930 годзе 150 га землі. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).
У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары цяпер не існага мястэчка Рэпішча.
У складзе Спярыжскага сельсавета, з 2005 — Дублінскага сельсавета.
У 2005 годзе вёска выключана з даных ўліку населеных пунктаўРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов..
Драўляныя дамы сядзібнага тыпу размяшчаліся ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Насельніцтва 1908 год — 17 двароў, 129 жыхароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 10 жыхароў. 1930 год — 20 двароў. 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу). 1999 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі