Новыя ЛядыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 188). — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля. На поўдні чыгунка. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў падзелам вёскі Ляды на Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1929 годзе арганізаваны калгас.
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары ў 1986 пераселены ў чыстыя месцы.
Была забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1959 год — 105 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары пераселены.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі