Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў АмяльнянскіРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 952 чалавекі.

Колькасць двароў — 518 (2014 год).

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.

Інфраструктура Адукацыя Амяльнянская сярэдняя школа Амяльнянскі дзіцячы садок Ахова здароўя Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя Культура Амяльнянскі сельскі Дом культуры Коланскі дом сацыяльных паслуг Бібліятэка, аграгарадок Амяльная

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе