Тата́рнік калючы, аснаполдыум калючы (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва Татарнік калючы, чартапалох, анаподыум калючы, чортавы пазурыЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924., чортавы пузыры.
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см. Сцябло прамое, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце зубчастае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровага колеру, у кошыках. Плод — сямянка.
Пашырэнне Сустракаецца на тэрыторыі Беларусі, у Еўрапейскай частцы Расіі, Прыбалтыцы, паўночнай частцы Сярэдняй Азіі.
На акультураных тэрыторыях з’яўляецца шырока распаўсюджаным пустазеллем. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф (нітрафіл).
Значэнне і выкарыстанне Татарнік калючы ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе