Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Краснае.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціценскага сельсавета.
30 красавіка 1948 года цэнтр Ціценскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў КрасненскіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 30 апреля 1948 г. О включении деревни Титенка и деревни Верхний Брилев, Титенского сельского Совета, Гомельского района, в состав городской черты города Гомеля, перенесении центра Титенского сельского Совета в деревню Красное и переименовании Титенского сельского Совета в Красненский // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 19 мая 1965 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключана вёска Ніжні БрылёўУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 мая 1965 г. Аб уключэнні населеннага пункта Ніжні Брылёў Красненскага сельсавета Гомельскага раёна ў мяжу горада Гомеля // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 19 (1099)., 23 лютага 1983 года — пасёлак Спадарожнік Міру, вёска Старая Мільча і большая частка вёскі Новая МільчаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Спадарожнік Міру, вёскі Старая Мільча і часткі вёскі Новая Мільча Красненскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 23 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Красненскага сельсавета 8 населеных пунктаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7200 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,6 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 6789 чалавек.
Паводле статыстычных даных на пачатак 2023 года, насельніцтва сельсавета складае 6535 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1948 годзе