Рыга () — сталіца Латвіі і самы буйны горад краін Балтыі. Насельніцтва 605 тыс. жыхароў (2024). Размешчана на беразе Дзвіны () паблізу яе вусця ў Рыжскім заліве.

Назва Назва Рыгі ад назвы рэчкі Рыга (правы прыток Дзвіны-Даўгавы), па-латышску , або Rīdziņa (з памяншальным суфіксам), або Rīdzene (з гідранімічным пашыральнікам -en-).

Ад балцкага кораня Ring- (> латышскае Rīg-), ад якога шматлікія літоўскія рачныя назвы тыпу Ringė, Ringa, Ringis, Ringožis, Ringuva, Ring-upis. Рачулка Ringė, напрыклад, уцякае ў раку Дзісну справа адразу за цяперашняй літоўскай мяжой за Відзамі. Звязана з літоўскім ringiuoti «кружляць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 278.. Назва значыць «Звілістая».

Згодна з археалагічнымі раскопкамі, у канцы XII стагоддзя вусце ракі Рыга было 30—40 метраў шырынёй, па ёй на нейкім адрэзку (з паўкіламетра) маглі плаваць караблі, рэшткі якіх знойдзеныя падчас раскопак у Старой Рызе.

У хроніках Генрыха Латвійскага згадана locus Riga, якое ўяўляла сабой натуральную гавань. У XII стагоддзі паўсталі два селішчы і рэчка дала ім імя. З 1861 года рака Рыга працякае па падземных каналізацыйных праводах.

Геаграфія Рыга знаходзіцца на паўднёвым беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора, на Рыжскай раўніне Прыморскай нізіны. Гістарычны цэнтр Рыгі размясціўся на правым беразе Дзвіны, прыкладна ў 10 кіламетрах ад месца ўпадзення ракі ў Рыжскі заліў. Прыродны рэльеф гэтага месца — пясчаная раўніна, размешчаная на вышыні 1-10 м над узроўнем мора. Ёсць азёры, самыя вялікія — Кішэзерс у Межапарку і возера Юглас на паўночным усходзе.

Клімат Клімат у Рызе вызначаецца блізкасцю мора — умерана цёплы і вільготны. Лета звычайна адносна прахладнае і хмарнае (сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені 16,9 °C; сярэдняя колькасць ападкаў — 85 мм). Зімы параўнальна цёплыя, з частымі адлігамі (сярэдняя тэмпература ў студзені мінус 4,7 °C, адліга надыходзіць прыкладна 10 раз у месяц). Снежны полаг утвараецца ў сярэдзіне снежня і захоўваецца да сярэдзіны сакавіка. Прыкладна 40 % дзён у годзе бываюць хмарнымі, колькасць ападкаў складае 700—720 мм у год.

Сярэднегадавая тэмпература — +6,2 C° Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,0 м/с Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 79 %

Гісторыя

Легенда заснавання горада Паводле легенды, жыў на берагах Дзвіны Крыштаф Вялікі, які пераносіў на сваёй спіне цераз раку падарожнікаў. Аднойчы ён пераносіў цераз Дзвіну дзіця: нес ён яго, нес, а ноша станавілася ўсё цягчэй, і Крыштаф данес яго з апошніх сіл. А наступным ранкам дзіця ператварылася ў гаршчок з золатам. Але Крыштаф золата траціць не стаў, і па яго смерці золата выкарысталі для фінансавання будаўніцтва горада.

Сярэднявечча У раннім сярэднявеччы па Дзвіне пралягаў шлях з варагаў у грэкі.

Пасля 1150 года готландскія купцы (пераважна этнічныя немцы) вялі гандаль у вусці Дзвіны і яе прытоку Рыдзенэ (). У 1158 годзе яны там заснавалі гандлёвае паселішча.

Місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню каталіцызму ў Еўропе праводзілася агнём і мячом. Добрую Вестку язычнікам куршам, латгалам, лівам і эстам неслі манахі Тэўтонскага ордэна. Некалькі ўдалых паходаў 1197—1199 гг. завяршыліся заснаваннем нямецкай калоніі. Вялікае войска прыкладна 1200 рыцараў, на 23 караблях увайшла ў вусце Дзвіны (Даўгавы), прыкладна 30 км уверх па плыні, дзе размяшчалася першае ўмацаванае паселішча нямецкіх купцоў. Нямецкая назва Uexkull сапраўды адлюстроўвала этымалогію назвы — на ліўскай і эстонскай мовах гэта даслоўна азначала ux, ix — адзін, першы і kull, kile — вёска. Цяпер гэты пасёлак захаваў назву Ікшкіле ().

Афіцыйнай датай заснавання горада з’яўляецца 1201 год, заснавальнікам Рыгі з’яўляецца нямецкі біскуп Альберт фон Буксгеўдэн (Albert von Buxhowden 1165—1229) з рыцарскага роду Апельдэрн. Служыў канонікам у Брэмене, і быў прызначаны ў 1199 годзе біскупам Лівоніі. Да 1211 г. яго стараннямі пачалося будаўніцтва Домскага сабора. Імкнучыся прыцягнуць мноства пілігрымаў з Германіі ён дамогся асобай папскай булы, давальнай індульгенцыі ўсім новаперасяленцам. У 1204 Папам Інакенціем III быў падпісаны ўказ аб установе Ордэна Мечнікаў з падначаленнем біскупу Рыжскаму (пазней — архібіскупу). У 1225 годзе горад ужо меў Раду. У 1243 годзе папскі легат падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыжскаму архібіскупству. Да 1257 г. рэзідэнцыя архібіскупаў заставалася ў замку Uexkull, пасля чаго замак і валодання былі падараваны магістру ордэна, што з’явілася пачаткам аднайменнага дваранскага роду, а рэзідэнцыю перанеслі ў Рыгу.

У 1282 годзе Рыга далучылася да Ганзейскага саюза і Да 1561 года горада было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбургскага (гл. Спіс архібіскупаў Рыгі). Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыга была вольным горадам.

У 1282 Рыга, Любек і Вісбю ўступілі ў Ганзейскі гандлёвы саюз. У 1330—1366 гадах належала да Ордэна мечаносцаў. Да 1561 г. горадам кіравалі архібіскупы Рыжскія, усяго 20 чалавек. У перыяд з 1561 па 1581 г. Рыга была вольным горадам. 1581—1621 — часы Рэчы Паспалітай.

Барацьба за Рыгу Пасля, з-за небяспекі маскоўскага ўварвання, паўночная Балтыя трапіла пад польска-літоўскі пратэктарат. У 1621—1710 гадах Рыга была часткай Шведскага каралеўства. У 1656 годзе маскоўцы спрабавалі ўзяць горад, але беспаспяхова.

XVIII стагоддзе пачалося Вялікай Паўночнай вайной (1700—1721). У 1700 годзе Рыга падверглася нападу саксонцаў, але шведская армія іх адбіла. У лістападзе 1709 года горад быў узяты ў аблогу рускімі, і ў ліпені 1710 шведы здалі яго. Рыга, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла пад уладу Расіі, якая неўзабаве ператварылася ў імперыю. З 1796 года Рыга стала цэнтрам Ліфляндскай губерні ў складзе Расіі. Да канца XIX стагоддзя Рыга паступова ператварылася ў адзін з найважнейшых расійскіх портаў, насельніцтва горада вырасла з 1850 года да 1900 года ўдвая. Нягледзячы на прыналежнасць да Расіі, у культуры і эканоміцы рэгіёна да самага канца XIX стагоддзя панавалі остзэйскія немцы. Да 1891 года нямецкая мова была афіцыйнай у краі, потым афіцыйнай стала руская.

XX стагоддзе

Росквіт Рыгі скончыўся з пачаткам Першай сусветнай вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200 000 жыхароў Рыгі былі эвакуіраваны ўглыб Расіі. Пасля заняцця горада немцамі, латышам атрымалася абвясціць 18 лістапада 1918 года ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія не здолела захапіць Латвію і была вымушана на больш як дваццаць год сысці з Балтыі. Рыга стала сталіцай новай дзяржавы. 18 сакавіка 1921 года тут падпісваецца польска-савецкі мірны дагавор (Рыжскі дагавор 1921 года). Наступае новы светлы перыяд у гісторыі горада. Дзякуючы талерантнаму заканадаўству ў новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, рускія, немцы і яўрэі.

Напачатку 1930-х гадоў гэты «светлы час» заканчваецца ўсталяваннем нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Ульманіса. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозай падымаўшыхся імперскіх памкненняў Савецкага Саюза, таксама нацысцкая Германія патрабавала і дамаглася перасялення 50 000 остзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 года савецкае войска заняло Рыгу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбентропа. У Латвіі была ўсталявана савецкая ўлада, Рыга стала сталіцай Латвійскай ССР.

Пасля нападу на СССР у 1941 годзе нямецкія войскі займаюць Рыгу. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадах Рыга была цэнтрам Рэйхскамісарыята Остланд. Генеральны камісар акругі Латвія таксама жыў у Рызе. Яўрэйскае насельніцтва Рыгі знявольвалася ў Рыжскім гета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя лагеры (недалёк знаходзіўся канцлагер Рыга-Кайзервальд).

Пры вызваленні горада Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтр Рыгі моцна пацярпеў.

Пасля сканчэння нямецкай акупацыі Рыга зноў стала сталіцай Латвійскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкай улады роля латвійскай мовы зніжалася праз укараненне рускай мовы, моцна змяніўся этнічны склад насельніцтва Рыгі — на момант абвяшчэння незалежнасці пераважную большасць рыжанаў складалі рускія ці рускамоўныя выхадцы з іншых рэспублік СССР.

Сталіца незалежнай Латвіі У 1991 годзе Рыга стала сталіцай адноўленай незалежнай Латвіі. У 2001 годзе горад адсвяткаваў сваё 800-годдзе. У гэтым жа, а таксама ў 2014 годзе, Рыга была Культурнай сталіцай Еўропы.

Насельніцтва

Год Насельніцтва 1767 19 500 1800 29 500 1840 60 000 1867 102 600 1881 169 300 1897 282 200 1913 517 500 1920 185 100 1930 377 900 1940 353 800

Год Насельніцтва 1941 335 200 1945 228 200 1950 482 300 1955 566 900 1959 580 400 1965 665 200 1970 731 800 1975 795 600 1979 835 500 1987 900 300

Год Насельніцтва 1990 909 135 1991 900 455 1992 889 741 1993 863 657 1994 843 552 1995 824 988 1996 810 172 1997 797 947 1998 786 612 1999 776 008

Год Насельніцтва 2000 764 329 2001 756 627 2002 747 157 2003 739 232 2004 735 241 2005 731 762 2006 727 578 2007 722 485 2008 719 613 2010 709 145

Адлюстраваннем багатай гісторыі горада з’яўляецца і яго мінулы і сучасны этнічны склад. Са дня заснавання і да 1582 года жыхарамі горада (бюргерамі), былі толькі немцы. Латышам забаранялася нават сяліцца ў межах сцен горада, а пазней, у межах землянога вала. Адмысловым указам дазволена было будаваць хаты звонку гарадской сцяны.

Да 1889 года уклад горада, закон і правапарадак вызначала нямецкая частка насельніцтва — прыкладна 40 %, якая займала ўсе ключавыя пазіцыі ў гарадской ратушы. У канцы XVIII стагоддзя ў Рызе з’яўляюцца першыя славянскія жыхары (пераважна прамысловыя рабочыя), іх колькасць узрастала на працягу 19-20 стагоддзяў. Прыкладна ў гэты жа час адбываецца прыток у Рыгу латышскіх сялян з сельскай мясцовасці. У 1935 годзе 63 % жыхароў — латышы, пазней, да канца XX ст., у сувязі з масавым прытокам грамадзян славянскага паходжання з іншых рэспублік СССР і правядзення савецкім рэжымам русіфікацыі пасля вайны, латышы склалі толькі 36 % насельніцтва Рыгі (1989).

Станам на 2010 год у Рызе пражывала: латышоў — 42,3 %, рускіх — 41,0 %, беларусаў — 4,2 %, украінцаў — 3,9 %, палякаў — 2,0 %.

<center>

</center>

Адміністрацыйны падзел Горад падзелены на 6 адміністрацыйных раёнаў: Цэнтральны раён, Зіемельскі раён, Латгальскае прадмесце, Відзэмскае прадмесце размешчаныя на правым беразе р. Дзвіна, Курзэмскі раён і Земгальскае прадмесце — на левым беразе.

Па плошчы Курзэмскі раён з’яўляецца самым вялікім, а Цэнтральны раён — самым маленькім. Латгальскае прадмесце — самы вялікі па колькасці насельніцтва, а Відзэмскае прадмесце і Цэнтральны раён — адзіныя па нацыянальным складзе, у якіх латышоў больш, чым рускіх.

Мікрараёны У 1934 годзе горад Рыга быў падзелены на 40 адміністрацыйных раёнаў, але пасля Другой сусветнай вайны ў Рызе не было афіцыйна зацверджанага тэрытарыяльнага падзелу горада, які быў бы больш дэталёвым, чым падзел на шэсць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (раёны і прадмесці). Умоўна Рыга была падзелена на 47 раёнаў або «мікрараёнаў», межы якіх толькі часткова супадалі з межамі прадмесцяў, а ўзаемныя межы былі даволі ўмоўнымі. Гістарычна склалася і больш дэталёвы падзел мікрараёнаў. У якасці мікрараёна можна згадаць Спілвэ, які складаўся з частак: Бекермуйжас, Крэмерыем, Волэрыем, Рацупес і Ліелас Мойжас.

У 2008 годзе Дэпартамент горадабудаўніцтва Рыжскай думы пачаў працу па вызначэнні новых мікрараёнаў Рыгі. Гэты план яшчэ афіцыйна не зацверджаны, але калі ён будзе зроблены, Рыга будзе складацца з 58 мікрараёнаў, кожны са сваім цэнтрам, сваім унікальным ландшафтам і архітэктурнай формай. Асноўная прычына гэтай рэформы — магчымасць вывучыць спецыфіку кожнага мікрараёна, кожнага маленькага рэгіёна — якія там жыхары, якая інфраструктура, якія патрэбы ў далейшым паляпшэнні асяроддзя пражывання.

1. Болдэрая 2. Даўгаўгрыва 3. Дзірцыемс 4. Ільгюцыемс 5. Іманта 6. Клеісты 7. Кіпсала 8. Рытабулі 9. Спілвэ 10. Волеры 11. Засулаўкс 12. Агенскалнс 13. Атгазэнэ 14. Бебербекі 15. Біерыні 16. Бішумуіжа 17. Катлакалнс 18. Мукупурвс 19. Плескадале 20. Салас 21. Шампетэрыс 22. Торнякалнс 23. Зіепніекалнс 24. Золітудэ 25. Чыекуркалнс 26. Яўнцыемс 27. Кундзіньсала 28. Мангальсала