Азёрны (, ) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 19 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 248 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе, поўначы і захадзе вадаёмы рыбгаса.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі гаспадарчымі пабудовамі і жылымі дамамі.

Гісторыя Пачатак пасёлку паклалі некалькі сялянскіх сядзіб, якія змясціліся тут у 1920-х гадах. У лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 25 жыхароў. Цэнтр доследнай рыбнай гаспадаркі «Белае». Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Назва пасёлка зацверджана 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234)..

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 90 гаспадарак, 265 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 28 двароў, 94 жыхара. 2004 год — 90 гаспадарак, 265 жыхароў.

Вядомыя асобы Ф. П. Алексяевіч (1934—) — Герой Сацыялістычнай Працы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Юркевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна