Беразнякі́ (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія Размяшчэнне У 81 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 23 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 313 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з дугападобнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, на поўнач ад якой праходзіць просталінейная, шыротная вуліца, на поўдні — зігзагападобная, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Інвентар 1805 года згадвае Бярэзнікі як невялікі населены пункт. У 1811 годзе валоданне графа Чапскага. У 1908 годзе ў Грабаўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Нямецкія акупанты ў другой палове лютага 1943 года забілі 212 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне вёскі) і цалкам спалілі вёску. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 168 гаспадарак, 368 жыхароў.

Дынаміка 1811 год — 41 двор. 1897 год — 337 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 59 двароў, 370 жыхароў. 1940 год — 124 двары, 496 жыхароў. 1959 год — 649 жыхароў (паводле перапісу). 1994 год — 432 жыхары, 188 двароў 2004 год — 168 гаспадарак, 368 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мілевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна