Бу́да () — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Геаграфія У 63 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 38 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 296 км ад Гомелю. На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу і захаду далучаюцца завулкі, на ўсходзе ад асноўнай праходзіць просталінейная, кароткая, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя як маёнтак Буда Дзякавіцкая. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новая Буда», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная арганізацыя. Нямецкія акупанты ў сакавіку 1943 года спалілі вёску і забілі 48 жыхароў; 11 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — вёска Дзякавічы). Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области.

Насельніцтва 1921 год — 191 жыхар. 1940 год — 87 двароў 348 жыхароў. 1959 год — 295 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Марохараўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна