Уснея (Usnea) — род лішайнікаў сямейства Пармеліевыя, які ўключае ў сябе каля 300 відаў, распаўсюджаных у розных кліматычных зонах, але асабліва шырока ва ўмеранай лясной зоне.

Біялагічнае апісанне Для дадзенага роду характэрна прысутнасць у цэнтры слаявінных галінак трывалага восевага цыліндру, утворанага шчыльным спляценнем гіф. Слаявіна ўсней жаўтлява-зялёная, рознай даўжыні, нярэдка да 1—2 метраў.

Усе віды гэтага роду — эпіфіты на кары і галінах дрэў, радзей сустракаюцца на камянях, платах, бярвенні.

Хімічны склад Ва ўснеях у вялікай колькасці ўтрымоўваецца спецыфічная для лішайнікаў уснінавая кіслата, якая валодае моцнымі антыбіятычнымі ўласцівасцямі.

Сінонімы

Eumitria Stirt. Neuropogon Nees & Flot. Usneomyces E.A.Thomas ex Cif. & Tomas.</center>

Некаторыя віды

Літаратура Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 3. Водоросли и лишайники / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981

Катэгорыя:Роды грыбоў