Пра́жскі Град (; на іншыя мовы перакладаецца як «крэпасць», , або «замак», , ) — крэпасць у Празе (аналаг ўсходнеславянскага крамля), адміністрацыйны раён горада, рэзідэнцыя прэзідэнта Чэхіі (раней - чэшскіх каралёў, некаторых імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі, прэзідэнтаў Чэхаславакіі). Самая вялікая па плошчы прэзідэнцкая рэзідэнцыя ў свеце, магчыма, таксама самы вялікі ў свеце замак.

Размешчаны ў Градчанах на высокім пагорку, што ўзвышаецца над Прагай. Выключна багаты архітэктурнымі, мастацкімі і гістарычнымі скарбамі. Архітэктурная дамінанта — сабор святога Віта, кафедральны сабор горада. Некалькі старажытных палацаў, сады. У Градзе маецца нямала жылых дамоў, у ім размешчана і Залатая вулачка.

Вядомыя будынкі ў Градзе У Градзе маецца нямала жылых дамоў, хоць ён утрымлівае мноства вельмі вядомых пабудоў. У тым ліку ў ім размешчаны Капэла Святога Крыжа Сабор святога Віта Залатая вулачка Царква Усіх Святых Базіліка Святога Георгія Побач з Градам (за ярам Елені Пржыкап () — аленевая канава, роў) знаходзіцца Каралеўскі сад, у якім размешчаны Летні палац каралевы Ганны

Гл. таксама Замкі Чэхіі Базіліка Святога Георгія

Спасылкі

Афіцыйны сайт Пражскага Граду История и архитектура Пражского Града на www.allcastles.ru

Катэгорыя:Замкі Чэхіі Катэгорыя:Крэпасці Чэхіі Катэгорыя:Славутасці Прагі Катэгорыя:Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы