Паўночнасаа́мская мо́ва — самая шматлікая з саамскіх моў. Належыць да заходняй групы. Распаўсюджана ў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі. Мае пісьменства на аснове лацінскага алфавіту.
Прызнана афіцыйнай мовай у двух нарвежскіх фюльке: Тромсе і Фінмарку — і шасці муніцыпалітэтах: Каўтакейна (Guovdageaidnu), Карасёк (Kárášjohka), Нэсебю (Unjárgga), Тана (Deatnu), Парсангер (Porsáŋgu) у Фінмарке і Кафіёрд (Gáivuotna) ў Тромсе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Саамскія мовы Катэгорыя:Мовы Нарвегіі Катэгорыя:Мовы Швецыі Катэгорыя:Мовы Фінляндыі