Чашнік (ад слова «чаша», , ) — прыдворная пасада і чын у гаспадарцы XIII ст. — XVIII ст., прадстаўнік вышэйшай княжацкай адміністрацыі ў Кіеўскай Русі. Прыслужваў князям, царам на святочных абедах. Адказны за бяспеку і здароўе (сачыў, каб не атруцілі князя ворагі). Чашнік кіраваў ведамствам у гаспадарцы князя, якая займалася пчалярствам і варэннем мёду. І яны мелі розныя рангі: чашнік караля Кароны (); чашнік вялікага князя літоўскага (); чашнік земскі (); прыдворны чыноўнік на Русі, у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай (канца XV ст. — пачатку XVIII ст.), у вядзенні якога знаходзіліся піцейныя склепа; манах, кіраваўшы ў кляштарах напоямі і віннымі скляпамі.

У адпаведнасці з іерархіі ў 1768 г. яго становішча ў Кароне над лоўчым і под падстоліям. У Вялікім Княстве Літоўскім паміж гараднічым і падчашым.

У чашніка засяроджваліся таксама адміністрацыйнае і судовае кіраванне палацавымі вёскамі, якія былі населены бортнікамі (бортніцкія пчалаводы). Чашнікі належалі да вышэйшага пласту феадалаў і былі бліжэйшымі сваякамі князя.

Пасада памочніка і намесніка чашніка — падчашы.

Літаратура «Тлумачний словник української мови», укл. Василь Яременко і Оксана Сліпушко, вид. «Аконіт», м. Київ, 2000 р. ISBN 966-7173-02-X, том 4 (Р-Я), с. 807; «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1865—1915 гг., том I—XXXIX; «Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия», 2005 г; Яфрэмав Т. Ф., «Новы тлумачальны словаўтваральны слоўнік рускай мовы».

Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім