Класіфікацыя расліннасці, сінтаксанамія — частка фітацэналогіі, якая ўключае ў сябе тэарэтычнае вучэнне і практычныя метады па выдзяленні ўмоўна аднородных тыпаў (фітацэнонаў) з і іх субардынацыю ў сінтаксанамічную іерархію.

Агульныя звесткі аб класіфікацыі расліннасці

Класіфікацыя расліннасці з’яўляецца цэнтральнай часткай фітацэналогіі. Узровень яе развіцця адлюстроўвае ўзровень развіцця ўсей навукі.

Сінтаксанамія выкарыстоўвае вопыт таксанаміі, якая ўжо ў пачатку XX стагоддзя была дастаткова развітай навукай. Складанасць класіфікацыі расліннасці тлумачыцца тым, што раслінныя супольнасці, у адрозненне ад відаў, — гэта ўмоўнасці, аб’яднаныя ў шматмерны кантынуум. Акрамя таго, раслінныя супольнасці маюць невысокі ўзровень цэласнасці, што вядзе да зменлівасці архетыпаў (набораў дыягнастычных прызнакаў) сінтаксонаў, часам вельмі значнай. Вельмі рэдка таксама ў сінтаксонах ніжэйшых рангаў прадстаўлены поўнасцю дыягнастычныя віды вышэйшых адзінак. Усё гэта абумовіла значную складанасць выдзялення сінтаксанамічных адзінак і ўсталяванне дыягназаў супольстваў.

Асноўныя падыходы да прынцыпаў і метадалогіі класіфікацыі Да пачатку 1970-х гадоў існавала мноства падыходаў да класіфікацыі расліннасці, якія паступова трансфармаваліся ў два асноўныя: Дамінантны (фізіянамічны) падыход. Эколага-фларыстычны падыход.

Пры дамінантным падыходзе сінтаксоны вылучаюцца па дамінантах асобных ярусаў раслінных супольнасцей. Асноўнымі адзінкамі дамінантнай класіфікацыі з’яўляюцца фармацыя — сукупнасць супольнасцей з адным дамінантам (напрыклад, фармацыя дубовых лясоў) і асацыяцыя, якая вылучаецца на падставе дамінантаў розных ярусаў (напрыклад, дубрава рабінава-кіслічная). Гэты падыход з’яўляецца простым і цалкам прымянімым да лясной расліннасці барэальных, суббарэальных і субтрапічных лясоў, г.зн. там, дзе ў складзе супольнасці маюцца некалькі яўных дамінантаў з моцнымі ўласцівасцямі, дзе высокая ступень дыскрэтнасці расліннага покрыва.

Але гэты падыход не з’яўляецца прымальным пры класіфікацыі лугоў, рудэральнай расліннасці, расліннасці вырубак і гараў, дзе дамінанты могуць хутка мяняцца ў розныя гады і нават сезоны і валодаюць слабымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, што вядзе да вялікай варыябельнасці відавога складу супольнасцей. Таму ўсё большае распаўсюджванне мае фларыстычны падыход.

Узнікненне эколага-фларыстычнага падыходу да класіфікацыі звязана з імем швейцарскага геабатаніка Ж. Браўн-Бланке. Метад класіфікацыі расліннасці, названы яго імем, грунтуецца на групаванні супольнасцей паводле падабенства фларыстычнага складу, які адлюстроўвае экалагічныя ўмовы і стадыю сукцэсіі і ўсталявання сінтаксонаў ад ніжэйшых да вышэйшіх.

Сінтаксоны ў сістэме Браўн-Бланке выдзяляюцца на падставе дыягнастычных відаў, сярод якіх адрозніваюць характэрныя, дыферэнцыруючыя і канстантныя. Характэрныя віды сустракаюцца толькі ў адным сінтаксоне ці сустракаюцца ў гэтым сінтаксоне часцей за іншыя. Дыферэнцыруючыя віды дыягнастуюць мяжой свайго арэала і ўваходзяць у склад некалькіх сінтаксонаў. Канстантныя віды сустракаюцца з высокім пастаянствам, але праходзяць праз гэты сінтаксон «транзітам».

Віды, канстантныя для ніжэйшых адзінак, могуць быць дыферэнцыруючымі ці характэрнымі для вышэйшых. Але ёсць меркаванне, што розніца паміж дыферэнцыруючымі і характэрнымі відамі нязначная, і часта іх аб’ядноўваюць у адзіную групу дыягнастычных відаў (у гэтым выпадку канстантныя віды разглядаюцца асобна).

Стварэнне назваў сінтаксонаў, іх відазмяненне і адмена рэгулюецца «Кодэксам фітасацыялагічнай наменклатуры», упершыню апублікаваным у 1976 годзе. Існуюць наступныя асноўныя рангі сінтаксанамічнай класіфікацыі (зверху ўніз): клас (канчатак -etea), парадак (-etalia), саюз (-ion), асацыяцыя (-etum). Пры вылучэнні сінтаксона ўказваюць прозвішча яго аўтара і год зацвярджэння.

Пералік усіх сінтаксонаў пэўнай тэрыторыі называецца прадромусам.

Прыклад:

клас: Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939 Д. В. (дыягнастычныя віды) , , , , , , , , , , , парадак: Cladonio-Vaccinietalia Kiell.-Lund 1967 Д. В. , , , , , , , саюз: Dicrano-Pinion Libb. 1933 Д. В. , , , , асацыяцыя: Peucedano-Pinetum W.Mat. (1962) 1973 Д. В. , , , , , ,

Асноўныя вышэйшыя сінтаксоны расліннасці Беларусі

Лясная расліннасць: клас Br.-Bl. et Vlieg. 1937 — мезафітныя і мезаксерафітныя шыракалістыя лістападныя лясы на багатых глебах клас Br.-Bl. 1939 — барэальныя хваёвыя лясы на бедных кіслых глебах з развітым мохавым покрывамКЛАС VACCINIO-PICEETEA BR.-BL. IN BR.-BL. ET AL. 1939 клас Br.-Bl. et R.Tx. 1943 — нізінныя эўтрофныя забалочаныя лясы з перавагай чорнай вольхі і бярозы пушыстай на тарфяных і тарфяна-мінеральных глебахКЛАС ALNETEA GLUTINOSAE BR.-BL. ET TX. EX WESTHOFF ET AL. 1946 клас Moor 1958 — пойменныя прыруславыя вербна-тапалёвыя лясы і хмызняковыя зараснікіКЛАС SALICETEA PURPUREAE MOOR 1958

Лугавая расліннаць: клас R.Tx. 1937 em. R.Tx. 1970 — другасныя паслялясныя лугі, якія фарміруюцца на месцы шыракалістых лясоў з даволі багатымі незасоленымі глебаміКЛАС MOLINIO-ARRHENATHERETEA TX. 1937 клас Sedo-Scleranthethea Br.Bl. 1955 — травяністыя супольнасці на слабаразвітых пясчаных глебах

Расліннасць, сфарміраваная на парушаных участках: клас Epilobietea angustifolii R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — расліннаць высечак і гараўКЛАС EPILOBIETEA ANGUSTIFOLII TX. ET PREISING EX VON ROCHOW 1951 клас Passage 1967 — натуральныя і антрапагенныя нітрафільныя супольнасці зацененых месцаў, засмечаных участкаў, узлескаў у лесапарках, у поймах рэк і ручаёўКЛАС GALIO-URTICETEA PASSARGE EX KOPECKÝ 1969 клас Plataginetea majoris R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — супольнасці нізкарослых, устойлівых да вытоптвання і выпасу мезафітаў і гіграфітаў у дварах, уздоўж дарог, на спартыўных пляцоўках клас Chenopodietea Br.-Bl. 1952 em. Lohm. J. et R.Tx. 1961 ex Matusz. 1962 — супольнасці адналетнікаў, якія ўяўляюць сабой пачатковыя стадыі аднаўленчых сукцэсій пасля парушэнняў і сорнапалявыя супольнасці клас Lohm., Prsg. et Tx. in Tx. 1950 — рудэральныя супольнасці высакарослых двухгадовых і шматгадовых відаўКЛАС ARTEMISIETEA VULGARIS LOHMEYER ET AL. IN TX. EX VON ROCHOW 1951 клас Agropyretea repentis Oberd., Th.Muller et Gors in Oberd. et al. 1967 — рудэральныя супольнасці з пераважаннем шматгадовых злакаў, якія ўяўляюць сабой папярэднюю перад лугамі стадыю ўзнаўляльных сукцэсій клас Bidentetea tripartiti R.Tx., Lohm. et Prsg 1950 — сінантрапныя супольнасці з пераважаннем аднагадовых відаў парушаемых пераўвільготненых месцаў клас Secalietea Br.-Bl. 1951 — сегетальныя (сорнапалявыя) супольнасці зерневых культур клас Robinietea Jurko ex Sofron 1980 — гарадская спантанная расліннасць і супольнасці штучных дравесных насаджэнняўКЛАС ROBINIETEA JURKO EX HADAČ ET SOFRON 1980

Прыбрэжна-водная расліннасць: клас Klika in Klika et Novak 1941 — водныя і каляводныя супольнасці прымацаваных да дна і ўзвышаючыхся над вадой раслін клас R.Tx. et Prsg — супольнасці прымацаваных да дна раслін з плаваючымі на паверхні ці пагружанымі ў тоўшчу вады лісцямі клас R. Tx. 1955 — супольнасці вольна плаваючых на паверхні і ў тоўшчы вады незамацаваных раслін клас (Fukarek 1961 n.n.) Krausch 1964 — супольнасці харавых водарасцей клас Den Hartog et Segal 1943 em. Pietsch 1965 — пузырчата-мохавыя супольнасці дыстрофных вод, звычайна ў мачажынах і азёрах на верхавых і пераходных балотах

Дэдуктыўны метад Капечкі-Гейні

Метад Браўн-Бланке ў яго класічным разуменні грунтаваўся на характэрных відах і адназначнай дыхатаміі. Гэты падыход апраўдаў сябе пры класіфікацыі натуральных багатых відамі супольнасцей, калі выдзялялі шэраг сінтаксонаў, з якімі суадносілася частка супольнасцей, а іншыя разглядаліся як пераходныя. Але пры класіфікацыі такім метадам гіперкантынуальнай рудэральнай расліннасці паўсталі цяжкасці, звязаныя з шырокай экалагічнай амплітудай, эўрыбіёнтнасцю відаў, што ўваходзяць у яе. Гэта прыводзіла да немагчымасці вылучыць віды, характэрныя для той ці іншай асацыяцыі і нават саюзу.

Таму ў 1974 годзе чэшскія батанікі К. Капечкі і С. Гейні прапанавалі так званы дэдуктыўны метад класіфікацыі сінантрапнай расліннасці. Метад заключаецца ў тым, што разам з асацыяцыямі выдзяляюцца супольнасці, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна класу ці парадку, ці адначасова двум вышэйшым сінтаксонам на падставе прадстаўленасці ў іх дыягнастычных відаў вышэйшых адзінак.

Адрозніваюць базальныя супольнасці (сфармаваныя «сваім» дамінантам) і дэрыватныя (дамінантам якіх з’яўляецца дыягнастычны від іншага сінтаксона).

Сістэма Паграбняка

Вялікі ўплыў на развіццё лясной фітацэналогіі аказала класіфікацыйная сістэма П. С. Паграбняка, якая значна распаўсюдзілася ў пачатку XX стагоддзя на Украіне, у Беларусі і еўрапейскай частцы Расіі. Яна прызначана для класіфікацыі толькі лясных біягеацэнозаў. П. С. Паграбняк, развіваючы працы Е. У. Аляксеева, даў двухмерную эдафічную (глебавую) сетку тыпаў, заснаваную на ардынаце ўвільгатнення (якая пазначаецца лічбамі) і на ардынаце ўрадлівасці (якая пазначаецца літарамі). Скрыжаванне ардынат дае адпаведны тып лесу. Па трофнасці ён вылучыў: А — бор, В — субар, С — судубрава, D — дубрава; па вільготнасці: 0 — сухі, 1 — свежы, 2 — вільготны, 3 — сыры, 4 — мокры. Адпаведна, А1 — свежы бор; С2 — вільготная судубрава і г. д.

Гэтая сістэма адыграла значную практычную ролю ў лясной гаспадарцы, асабліва ў паўднёвых раёнах еўрапейскай часткі СССР, аднак з пазіцый тэарэтычнай фітацэналогіі яна крытыкавалася за арыентацыю выключна на глебавыя ўмовы, а не на расліннасць, і атрымала мянушку «фітацэналогія без фітацэнозаў». У цяперашні час амаль цалкам выйшла з ужывання.

Крыніцы

Спасылкі Таксанамія і сінтаксанамія Польшы