__NOTOC__ 22 мая (22 траўня) — сто сорак другі (сто сорак трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

964: Бенедыкт V становіцца Папам Рымскім. 1455: Адбылася першая бітва пры Сент-Олбансе на поўнач ад Лондана напачатку вайны Пунсовай і Белай ружы. 1501: Асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні. 1744: Уладальнікам Нойбургскіх маёнткаў стаў князь Геранім Фларыян Радзівіл. 1792: Ашмянам нададзены герб. 1863: Скончыўся Кадышскі бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расійскімі ўрадавымі войскамі. 1925: Выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільні газеты «Беларуская доля». 1928: У Вільні закончыўся судовы працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады. 1939: Падпісаны «Стальны пакт», які меў паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні. 1948: Пачалася аперацыя «Вясна» — найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы. 1960: Катастрафічнае землетрасенне ў Чылі выклікала цунамі. 1974: Заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. 1990: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву. 2004: У ЗША ў штаце Небраска назіралася тарнада з варонкай дыяметрам 4 км. 2014: Бой пад Валнавахай паміж прарасійскімі сепаратыстамі і сіламі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. 2020: Катастрофа Airbus A320 пад Карачы ў Пакістане.

Нарадзіліся

1694: Даніель Гран, аўстрыйскі мастак 1808: Жэрар дэ Нерваль, французскі паэт 1840: Марка Крапіўніцкі, украінскі драматург, акцёр, рэжісёр 1844: Мэры Касат, амерыканская мастачка 1859: Вільгельм Рыхард Вагнер, нямецкі кампазітар (пам. 13.2.1883) 1859: Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменнік 1899: Мікола Чарнецкі, беларускі нацыянальны дзеяч (пам. пач. 1944) 1900: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнаўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца 1907: Алена Аладава, беларуская мастацтвазнаўца 1907: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр 1916: Эльфрыдэ Саарык, эстонская танцоўшчыца і актрыса 1924: Шарль Азнавур, французскі акцёр і спявак армянскага паходжання 1925: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар 1931: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла 1937: Гі Маршан, французскі акцёр, спявак 1940: Ханс-Юрген Дыль, нямецкі мастак 1983: Віктар Зуеў, беларускі баксёр 1987: Новак Джокавіч, сербскі тэнісіст 1996: Элінор Патэрсан, аўстралійская скакуха ў вышыню

Памерлі

337: Канстанцін I Вялікі, імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны да святых — святы роўнаапостальны (нар. 274) 987: Людовік V, кароль Францыі 1540: Франчэска Гвічардзіні, італьянскі філосаф 1667: Аляксандр VII, Папа Рымскі 1762: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат 1791: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач 1813: Ёган Якаб Дорнер Старэйшы, нямецкі мастак 1849: Марыя Эджварт, англа-ірландская пісьменніца 1885: Віктор Гюго, французскі паэт, раманіст, драматург (нар. 26.2.1802) 1938: Уільям Глакенс, амерыканскі мастак 1946: Ісак Груневальд, шведскі мастак 1984: Карл-Аўгуст Фагерхольм, дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі (нар. 31.12.1901) 1987: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік (нар. 25.8.1926) 2017: Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст 2018: Віктар Піскароў, міністр унутраных спраў БССР

Святкуюць Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці , Нацыянальнае свята — стварэнне адзінай Еменскай Рэспублікі , Дзень узброенных сіл

522