Volkswagen Scirocco () — спартыўны аўтамабіль канцэрна Volkswagen Group. Першае пакаленне з'явілася ў 1974 годзе ў якасці замены Volkswagen Karmann Ghia.

Назву «сірока» атрымаў ад аднайменнага вятра ў Італіі.

Першыя два пакаленні Volkswagen Scirocco вырабляліся ў 1974—1992 гг. Пасля доўгага перапынку ў жніўні 2008 годзе выйшла ў свет трэцяе пакаленне мадэлі.

Scirocco I (1974–1981) thumb|VW Scirocco '74 Volkswagen Scirocco першага пакалення быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Жэневе ў сакавіку 1974 года — на два месяцы раней, чым Volkswagen Golf, з якім ён падзяліў перэднепрывадную платформу: папярочна размешчаны карбюратарны рухавік з вадкасным астуджэннем, стойкі McPherson спераду і паўзалежную падвеску ззаду. Scirocco адрозніваўся толькі больш спартыўвымі наладамі шасі і арыгінальным трохдзверным кузавам з павялічанымі навісямі. Вытворчасць была наладжана на заводзе Karmann ў Аснабруку.

Машыны 1974 мадэльнага года знешне вылучаліся дзвюма прастакутнымі фарамі, якія ўсталёўваліся на ўсе мадыфікацыі, акрамя TS. На машынах камплектацыі TS, як і на ўсіх пазнейшых Scirocco 1975-81 гадоў, стаялі чатыры круглыя фарыhttp://www.scirocco.org/53/history.html.

thumb|left|VW Scirocco '78 На Scirocco ўсталёўвалі рухавікі 1,1 літра магутнасцю 48 к.с., 1,5 літра магутнасцю 65 к.с., 1,5 літра з двума карбюратарамі Zenith (70 к.с.). Пазней да мадэльнага шэрагу рухавікоў дадаўся рухавік аб'ёмам 1.6 літра з карбюратарам Pierburg (магутнасць – 85 к.с.), а ў 1976 годзе з'явілася топ-версія — Scirocco GTI з рухавіком 1.6 (110 к.с.), абсталяваным механічным упырскам паліва Bosch.

У гэтым жа годзе на ўсе аўтамабілі Scirocco сталі ўсталёўваць адзін ачышчальнік ветравога шкла і спартыўныя сядзенні з павялічанай бакавой падтрымкай.

У 1978 годзе быў праведзены фэйсліфтынг аўтамабіля: пярэднія паказальнікі павароту былі павялічаны ў памеры і наўзамен храмаваных бампераў сталі ўсталёўваць пластыкавыя, якія цяпер даходзілі да арак пярэдніх колаў.

З лютага 1974 па люты 1981 год было выпушчана 504.153 Scirocco першага пакалення.

Scirocco II (1981–1992) thumb|VW Scirocco II Scirocco II дэбютаваў на Жэнеўскім аўтасалоне ў 1981 годзе і ўяўляў сабой глыбокую мадэрнізацыю Scirocco I.

У 1985 годзе з'явілася мадыфікацыя з 16-клапанным маторам 1.8 магутнасцю 139 к.с. Такі Scirocco разганяўся да 100 км / г за 8,1 с і развіваў 210 км / г.

У 1989 годзе продажы Scirrocо на паўночнаамерыканскім рынку спыніліся, бо быў прадстаўлены Corrado. Машына была падобная на Scirocco, але займала іншую цэнавую нішу і была накіраваная на больш багатых пакупнікоў.

Апошні Scirocco другога пакалення сышоў з канвеера 10 верасня 1992 года. Было пабудавана 291.497 аўтамабіля.

Scirocco III (2008–2017) thumb|VW Scirocco III

Машына была пабудавана на платформе Golf пятага пакалення і была даступная з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі магутнасцю ад 140 да 200 конскіх сіл.

У 2009 годзе з'явілася «зараджаная» версія R з двухлітровым турбарухавіком, магутнасцю 265 к.с. і 350 Нм круцільнага моманту. У 2012 з'явілася мадыфікацыя GTS, якая знешне адрознівалася ад звычайнай версіі палоскамі на капоце і даху, чырвонымі тармазнымі супартамі, змененымі бамперамі і спойлерам ад R-версіі. Машына абсталёўвалася 210-моцным двухлітровым рухавіком.

Выпуск мадэлі завершаны ў кастрычніку 2017 годаVolkswagen прекратил производство Scirocco // motor.ru .

Літаратура (3,89 MB)

Спасылкі http://scirocco.ru/history/ — Храналогія стварэння аўтамабіля Scirocco. І наступная яго эвалюцыя.

Гл. таксама Сірока Volkswagen Corrado Volkswagen Golf

Scirocco Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта