Прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма рознавялікімі гарызантальнымі палосамі сіняга і чырвонага колераў. Палосы размяшчаюцца наступным чынам: зверху сіняя (1/4 шырыні сцяга), далей чырвоная (1/2), ніжэй - сіняя (1/4 шырыні сцягу). На чырвонай паласе змешчана выява Храма Ангкор-Ват белага колеру.
Прыняты ў 1948 г. Адменены ў 1970 г. Адноўлены ў 1993 г. Сіні колер сцяга сімвалізуе манархічную ўладу, чырвоны - народ, белы - рэлігію (будызм і брахманізм). Храм Ангкор сімвалізуе Сусвет, вышэйшыя боскія сілы і каралеўскую ўладу (згодна з камбаджыйскімі традыцыямі, манарх з'яўляецца пасярэднікам паміж боствамі і людзьмі). Такім чынам, цэнтральны сімвал сцягу азначае трыяду - Рэлігія-Нацыя-Кароль.
Гістарычныя нацыянальныя сцягі СцягПерыядДзяржаўны лад 100px 1863—1948 Сцяг Камбоджы як пратэктарата Францыі 100px 1942—1945 Сцяг Камбоджы пры японскай акупацыі 100px 1948—1970, 1993-цяпер. час Сцяг Каралеўства Камбоджа 100px 1970—1975 Сцяг непрызнанай «Кхмерскай рэспублікі» пры Лон Ноле 100px|100px 1975—1979 Сцяг «Дэмакратычнай Кампучыі» (рэжым Пол Пота) 100px 1979—1989 Сцяг Народнай рэспублікі Кампучыя (в'етнамская акупацыя) 100px 1989—1991 Сцяг Дзяржавы Камбоджа 100px 1992—1993 Сцяг пераходнай адміністрацыі ААН у Камбоджы
Камбоджа Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Камбоджы