Кура́ — рака ў Турцыі, Грузіі і Азербайджане.

Даўжыня ракі 1364 км, плошча басейна 188 тыс. км². Пачынаецца на Армянскім нагор'і ў Турцыі, да горада Тбілісі цячэ пераважна ў цяснінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй горада Мінгечаур у вузкай цясніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэнне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна меандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Каспійскае мора, утварае дэльту (плошча 100 км²). Галоўны прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн. т за год.

Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады па канале перадаецца для абваднення ракі Аракс. У дэльце рыбалоўства (сяўруга, бялуга, асётр, судак і інш.). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Зема-Аўчальская, Мінгечавірская і інш. ГЭС. На Куры — гарады Горы, Тбілісі, Руставі (Грузія), Мінгечаур, Сабірабад (Азербайджан).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Азербайджана Катэгорыя:Рэкі Грузіі Катэгорыя:Рэкі Турцыі