Ві́ктар Іва́навіч Бу́рскі (нар. , Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама (1962—1973).
У 1973—1975 гадах старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, пасля 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ, 1-ы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1987—1994 гадах старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1991—1996 гадах таксама старшыня Брэсцкага абласнога саветаDatabase «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University Старонка Database «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University падае, што Віктар Бурскі быў старшынёй Брэсцкага абласнога савета да 1994 года, але гэта памылка — ён быў старшынёй найменей да 30 жніўня 1995 года — Решение Брестского областного Совета депутатов от 30 августа 1995 г. № 254 «Об установлении административной ответственности за нахождение несовершеннолетних на улице в ночное время без присмотра родителей» .
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
З 15 лютага 1996 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў ПольшчыУказ Президента Республики Беларусь от 15 февраля 1996 г. № 76 «О назначении В. И. Бурского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , адстаўлены 10 сакавіка 2000 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 10 марта 2000 г. № 123 «Аб вызваленні В.І.Бурскага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча» .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медаляміЯны кіравалі горадам і раёнам.
13 сакавіка 1998 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета МіністраўПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 марта 1998 г. № 411 «О награждении В. И. Бурского Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» .
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта