thumb|Адзін з уроцлаўскіх гномаў Уро́цлаўскія гно́мы («красналюдкі») — назва бронзавых статуэтак-гномаў, што ўсталёўваюць ва Уроцлаве з 2001 года, колькасць якіх пастаянна расце. На дадзены момант з'яўляюцца адной з турыстычных славутасцей горада. Існуюць спецыяльныя экскурсіі і брашуры, якія дапамагаюць знайсці гэтых гномаў у горадзе, а таксама апісваюць індывідуальную гісторыю кожнага гнома.

Рэгулярна ўсталёўваюць новых гномаў, а таксама крадуць і ламаюць старых.

Прадгісторыя гэтых гномаў — у сімволіцы Аранжавай альтэрнатывы, падпольнай групы, а пазней хэпенінгавага руху, які дзейнічаў у некалькіх гарадах Польшчы, галоўным чынам ва Уроцлаве, у 1980-х гадах. Першыя намаляваныя гномы з'явіліся ва Уроцлаве па задумцы кіраўніка руху Вальдэмара Фідрыха (Маёра Фідрыха), а самай вядомай арганізаванай акцыяй стала Дэманстрацыя гномаў 1 чэрвеня 1987 г.

Станам на канец 2014 года налічвалася больш за 300 гномаў па ўсім горадзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры Катэгорыя:Бронзавыя скульптуры Катэгорыя:Уроцлаў Катэгорыя:Гномы