Цэнтра́льны батані́чны сад Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Белару́сі — адзін з буйнейшых батанічных садоў Еўропы (па сваёй плошчы — 153 га, а таксама па складу сваёй калекцыі — каля 10 тыс. назваў) і адзін са старэйшых у Беларусі. стар. 632. Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПомнікі прыроды рэспубліканскага значэння. Брэсцкая вобласць // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь .
Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска, непадалёку ад праспекта Незалежнасці. Абмежаваны плошчай імя Калініна, вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай, 1-м Парніковым завулкам (паштовы адрас: вул. Сурганава, 2a). Мяжуе са спартыўным комплексам Інстытута фізкультуры, паркам імя Чалюскінцаў і Сляпянскай воднай сістэмай. Галоўны ўваход з плошчы імя Калініна архітэктурна аформлены ў выглядзе каланады з антаблементам (1958 г., архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў) стар. 197.
Будаўніцтва саду пачалося ў 1931 годзе. З часоў заснавання і да нашых дзён установа захоўвае за сабой вядучую ролю ў краіне ў галіне і акліматызацыі, , біяхіміі, , . У батанічных калекцыях і экспазіцыях — дрэвы, кусты і ліяны, кветкавыя мнагалетнікі і адналетнікі: і лекавыя, дубільныя і кармова-сіласныя расліны; на спецыяльных участках растуць ружы, бэз, рададэндраны і альпійскія дэкаратыўныя расліны, у аранжарэях — прадстаўнікі субтрапічнай і трапічнай флоры. Больш за 9 тысяч відаў, форм і сартоў прыроднай і культурнай флоры зямнога шара сабраны ў калекцыях, якія з’яўляюцца базай для навуковых даследаванняў па ўзбагачэнні флоры Беларусі новымі гаспадарчакарыснымі раслінамі.
Буйны твор садова-паркавага мастацтва. Спалучае рысы пейзажнай і рэгулярнай планіроўкі. З’яўляецца не толькі цэнтрам навуковых даследаванняў, але і традыцыйным месцам адпачынку жыхароў і гасцей сталіцы.
Гісторыя
Будаўніцтва саду пачалося ў 1931 годзе пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта АН БССР, прафесара С. П. Мельніка, 17 красавіка 1932 года Саветам Народных Камісараў БССР прынята пастанова аб арганізацыі саду ў сістэме Акадэміі навук. Для будаўніцтва была адведзена тэрыторыя ў 106 га, якая раней належала Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўцы (1930 г.). Асваенне гэтай тэрыторыі пачалося па генеральнай схеме, прынятай у 1932 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пасадкі дрэвавых раслін занялі 55 % плошчы саду, былі аформлены амаль усе алейныя пасадкі і жывыя агароджы, у геаграфічных сектарах дэндрарыя, дэкаратыўнай і лесапаркавых частках высаджана каля 50 тысяч дрэў і кустоў 1300 відаў, разнавіднасцей і форм.
У час нямецка-фашысцкай акупацыі Мінска сад быў разбураны і спустошаны. Загінула большая частка дрэвавых і травяністых раслін, цалкам калекцыя шматгадовых кветкавых, ружоўнік; многія каштоўныя пароды дрэў, кустоў і дэкаратыўных раслін былі вывезены. У калекцыях саду налічвалася ўсяго 298 відаў дрэвавых раслін.
Пасляваеннае аднаўленне Аднаўленне батанічнага саду і праводзімай яго супрацоўнікамі навуковай дзейнасці пачалося ў пачатку 1950-х гг. Аднавіліся навуковыя даследаванні па раслін, вывучэнні флоры і расліннасці Беларусі, , па дэкаратыўным садоўніцтве і іншых актуальных праблемах. У 1949—1951 гадах пасаду дырэктара займаў А. В. Міраненка, у 1951—1955 гадах — І. Н. РахцеенкаРахтеенко Иван Наумович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. З 1957 г. самастойная навукова-даследчая ўстанова ў сістэме АН БССР. Мела аспірантуру для падрыхтоўкі навуковых кадраў.
У 1952—1953 гг. распрацаваны праект фонда-вытворчай аранжарэі за аўтарствам архітэктара І. Рудэнкі. Аранжарэя размясцілася ў заходняй частцы саду на адной з алей, якая адыходзіць ад цэнтра. Аранжарэя складалася з пальмарыя, аддзялення трапічных і субтрапічных раслін. Пад чатырма тамбурамі тарцовых секцый запраектаваны падвалы для ўтрымання карэнішчаў, клубняў, цыбулін. Цэнтральны аб’ём аранжарэі займаў пальмарый, з трох бакоў да яго прымыкалі падсобныя памяшканні і ніжэйшыя аранжарэі. Фасады будынка распрацаваны з улікам заўваг А. П. Воінава. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордара. Галоўны і бакавы фасады рэкамендавана абліцаваць рваным каменем: пальмарый да адзнакі +4,00, а секцыю субтрапічных раслін да адзнакі +2,28. Астатнюю плоскасць галоўнага фасада і бакавых вестыбюлей прадугледжвалася атынкаваць цэментным растворам з рустоўкай пад «набрызг», дваровы фасад і часткі бакавых — звычайнай тынкоўкай. Цокаль па перыметры ўсяго будынка быў запраектаваны з абліцоўкай рваным каменем. Тарцы ўсіх аб’ёмаў архітэктурна апрацаваны калонамі. Дахі над памяшканнямі, у якіх вырошчваліся расліны, запраектаваны шкляныя, над службовымі — жалезныяКароткая гістарычная даведка аб ГКК. Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Затым у 1953—1956 гг. быў распрацаваны праект цэнтральнага ўвахода ў батанічны сад з боку праспекта. Аўтары праекта Мусінскі, Сысоеў, Каджар. Уваход у сад займае адказнае месца ў забудове праспекта і фарміраванні плошчы перад садам, таму аўтары імкнуліся вырашыць яго парадна з улікам арганізацыі прасторы плошчы. Уваход быў распрацаваны ў двух варыянтах: у адным з варыянтаў уваход у батанічны сад і на стадыён былі аб’днаны, у другім — праектаваліся асобна. Архітэктура ўвахода была вырашана ў трох варыянтах. У першым асноўным варыянце ўваход уяўляў прамую іанічнага ордара каланаду, прыпаднятую над узроўнем плошчы на 3 прыступкі. За каланадай знаходзілася паўкруглая пляцоўка, абрамлёная металічнай рашоткай. У пілонах каланады былі размешчаны касы. У другім варыянце пры тым жа кампазіцыйным прыёме замест каланады ўваход рашаўся іанічнай аркадай. У трэцім варыянце уваход прадстаўляў глухую сцяну з аркамі. Сцены каланады і карнізы рэкамендавалася патынкаваць высокаякасным тынкам з мармуровай крошкай. Прыступкі і пляцоўку на ўваходзе зрабіць мазаічныя. За аснову быў прыняты першы варыянт, рабочы праект увахода выкананы ў 1956—1957 гг.
У 1963 г. Прэзідыум АН БССР зацвердзіў новы генеральны план рэканструкцыі саду, які быў распрацаваны ў інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктары В. Анікін, К. Басаў, М. Трыгубовіч). Праектам прадугледжана ўключэнне ў дэндрарый лесапаркавай часткі і значнае расшырэнне некаторых батаніка-геаграфічных сектараў, павелічэнне плошчы ландшафтнага парку, вылучэнне экспазіцый кветкава-дэкаратыўных раслін. Плошча пладовага саду трансфармавалася ў эксперыментальныя ўчасткі, былі прадугледжаны таксама значныя работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі саду, у т. л. стварэнне штучнага вадаёма, будаўніцтва лабараторнага корпуса, аранжарэй, гаспадарчых пабудоў. У 1973 годзе па праекце архітэктара Віктара Марцьянава створана агароджа па вуліцы Акадэмічнай.
Сучаснасць 25 лістапада 1999 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1842 калекцыйнаму фонду жывых раслін і гербарыю інтрадукаваных раслін сусветнай флоры ЦБС нададзены статус нацыянальнага здабытку Рэспублікі Беларусь, з 29 верасня таго ж года ландшафтна-экспазіцыйная тэрыторыя і аранжарэі Саду абвешчаны помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, а з 16 кастрычніка 2000 г. яго тэрыторыя ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
З 1 красавіка 2006 года рашэннем адміністрацыі Першамайскага раёна Цэнтральны батанічны сад абвешчаны тэрыторыяй, свабоднай ад курэння.
У 2007 годзе ў батанічным садзе адкрылася экспазіцыйная аранжарэя, будаўніцтва якой было пачата ў 2004 годзе. У аранжарэі прадстаўлены экзатычныя расліны, якія насяляюць розныя кліматычныя зоны планеты. Дзякуючы адкрыццю новага будынка батанічны сад не будзе зачыняцца на зіму з лістапада па красавік, а застанецца адкрытым для наведвання аранжарэі.
Цяпер сад (плошча 92,8 га) — буйная навукова-даследчая ўстанова, якая распрацоўвае важнейшыя пытанні інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, навуковых асноў зялёнага будаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя. Мае наступную структуру: лабараторыі мабілізацыі раслінных рэсурсаў, інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін, інтрадукцыі дрэвавых раслін, хіміі раслін і тэхналогіі расліннай сыравіны, экалагічнай фізіялогіі раслін; інтрадукцыі -ягадных раслін, фітапатагенных арганізмаў. Есць навукова-дашаможныя падраздзяленні: група садаўпарадкавання, патэнтна-інфармацыйны аддзел, бібліятэка, гербарый інтрадукаваных раслін, фоталабараторыя, экскурсійнае бюро. Мае таксама доследна-эксперыментальную базу па вырошчванні буйнаплодных паўночна-амерыканскіх журавін і буякоў у Ганцавіцкім раёне. Сад падтрымлівае навуковыя сувязі і абменьваецца насеннем з 279 батанічнымі садамі і арбарэтумамі (дэндрарыямі) 45 замежных краін усіх кантынентаў зямнога шара, а таксама з 134 батанічнымі і раслінаводчымі ўстановамі СССР стар. 198. Выдае зборнікі навуковых прац. У садзе працавалі акадэмікі АН БССР М. П. Тамін, Ц. М. Годнеў, М. А. Дарожкін, М. Дз. Несцяровіч, М. У. Смольскі, член-карэспандэнт М. М. Ганчарык.
У 33 самастойных батанічных калекцыях ЦБС сабрана звыш 12 тысяч таксонаў вышэйшых раслін, якія належаць да 4560 відаў з 1330 родаў і 253 сямействаў. За час існавання ў Садзе прайшлі інтрадукцыйныя выпрабаванні больш за 270 тысяч узораў раслін рознага паходжання.
У дэндралагічнай калекцыі Саду прадстаўлены розныя жыццёвыя формы раслін: дрэвы, кусты, паўхмызнякі, кусцікі і ліяны. Пераважнымі жыццёвымі формамі з’яўляюцца кусты (47,4 %) і дрэвы (39,7 %). Істотны ўдзел раслін, здольных праяўляць сябе і дрэвамі і кустамі (8,2 %). Доля ліян невялікая (3,5 %), а паўхмызнякоў і кусцікаў — малазначная (1,1 і 0,2 % адпаведна).
Найбольш поўна ў дэндралагічнай калекцыі прадстаўлены віды сямействаў (475 відаў ці 32 %), (99 відаў, 7 %), (85 відаў, 6 %) і (72 віды, 5 %). Трохі меншую колькасць відаў налічваюць сямействы: , , , і (67, 60, 59, 58 і 56 відаў ці 4 %), , і і (47, 42 і 39 відаў ці 3 %), , , і (30, 26, 23 і 23 віды ці 2 %). Па 1 % (22 віды) займаюць у складзе дэндралагічнай калекцыі і . Сумарны ўдзел астатніх сямействаў, якія ахопліваюць 195 арыгінальных відаў, складае 8 %. Гэтыя сямействы прадстаўляцю, як правіла, менш за 13 відаў, а 17 сямействаў у дэндралагічнай калекцыі Саду прадстаўлены толькі адным відам.
Распрацавана і функцыянуе інфармацыйна-пошукавая сістэма гербарыя ЦБС НАН Беларусі — HBC-Info, якая ўключае да 45 % агульнай колькасці дрэвавай калекцыі, у тым ліку 385 выяў таксонаў.
ЦБС рэгулярна абменьваецца насенным матэрыялам з 240 батанічнымі садамі замежных краін, найбольш інтэнсіўна — з Расіяй, Украінай, Францыяй, Італіяй і Германіяй.
Архітэктура Сад спалучае рысы пейзажнай і рэгулярнай планіроўкі. Кампазіцыйнае ядро — цэнтральны партэр. Праз яго праходзіць асноўная планіровачная вось, якая ідзе ад галоўнага ўвахода па алеі да партэра і мемарыяльнай алеі, завершанай возерам. Дэндрарый прарэзаны радыяльнымі прамымі алеямі, што сыходзяцца да цэнтральнага партэра. Утвораныя пры гэтым сектары з’яўляюцца экспазіцыйнымі зонамі флоры пэўнага геаграфічнага арэала. Знешняя яблыневая алея кампазіцыйна аб’ядноўвае і абмяжоўвае дэндрарый. Аранжарэйны комплекс і лабараторны корпус удала аддзелены ад гадавальнікаў саду алеяй таполяў. Новыя кампазіцыйныя элементы саду — партэр каля службовага ўвахода і рэканструяваны ракарый з горнаальпійскай расліннасці Каўказа, Сярэдняй Азіі і Закарпацця. Багатая калекцыя раслін саду навукова сістэматызавана. Створаныя батанічныя экспазіцыі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ландшафтнай архітэктуры. План Цэнтральнага батанічнага саду НАНБ. I. Цэнтральны партэр II. Ландшафтны парк III. Сектар Далёкага Усходу IV. Сектар Паўночнай Амерыкі V. Сектар Еўропы і Сібіры VI. Сектар Крыма і Каўказа VII. Сектар Сярэдняй Азіі VIII. Сектар Беларусі IX. Лесапарк X. Экспазіцыя кветкава-дэкаратыўных раслін XI. Экспазіцыя сістэматыкі травяністых
1. Каланада 2. Галоўны ўваход 3. Сад рададэндранаў 4. Калекцыя кветкавых раслін 5. Цюльпаннае дрэва 6. Ружоўнік 7. Экспазіцыя «Кветкі» 8. Экспазіцыя «Кветкі свету» 9. Экспазіцыя павойных раслін 10. Матачнік садовых формаў 11. Экспазіцыя садовых хвойных дрэў 12. Экспазіцыя «Сады Беларусі» 13. Гадавальнік драўняных раслін 14. Сірынгарый (бэзавы сад) 15. Камяністая горка 16. Возера