Ваге́зы — горны масіў на паўночным усходзе Францыі.

Даўжыня каля 160 км. Вышыня да 1423 м (гара Балон-дэ-Гэбвілер). Заходні схіл пакаты, усходні стромка абрываецца да Верхнярэйнскай нізіны. Складзены з гранітаў і пясчанікаў. Букавыя, піхтавыя і яловыя лясы. На вяршынях — лугі. Нацыянальны рэзерват Макштэйн. У далінах — палі, сады, вінаграднікі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Францыі Катэгорыя:Гранд-Эст