Acta Apostolicae Sedis, AAS () — афіцыйны бюлетэнь Святога Прастола. Выходзіць нерэгулярна, прыкладна дванаццаць раз у годOxford Dictionary of the Christian Church (Oxford University Press 2005 ISBN 978-0-19-280290-3), article Acta Apostolicae Sedis. Заснаваны дэкрэтам Папы Рымскага Пія X Promulgandi Pontificias Constitutiones (29 верасня 1908), выданне пачалося ў студзені 1909. Змяшчае ўсе асноўныя дэкрэты, энцыклікі, рашэнні рымскіх кангрэгацый і апавяшчэнні аб царкоўных прызначэнняхModern Catholic Dictionary, цыт. па Catholic Culture. Датай прыняцця законаў лічыцца дата іх публікацыі ў AAS, а ўступаюць яны ў сілу праз тры месяцы пасля публікацыі, калі ў самім законе не пазначана іншае1917 Code of Canon Law, canon 91983 Code of Canon Law, canon 8.
AAS замяніў аналагічны бюлетэнь, які выпускаўся з 1865 года пад назвай «Acta Sanctae Sedis». Хоць бюлетэнь «Acta Sanctae Sedis» не меў статуса афіцыйнага месца публікацыі законаў Святога Прастола, фактычна ён валодаў такім статусам з 23 мая 1904, калі было абвешчана, што тэксты дакументаў, надрукаваныя тут, з’яўляюцца «аўтэнтычнымі і афіцыйнымі»Catholic Encyclopedia, 1907, article Acta Sanctae Sedis. Як ужо сказана, выданне «Acta Sanctae Sedis» было спынена ў 1908 годзе.
З 1929 года AAS мае дадатак «Supplemento per le leggi e disposizioni dello Stato della Città del Vaticano» на італьянскай мове, у якім друкуюцца законы і пастановы Ватыкана — горада-дзяржавы, заснаванай ў тым жа годзе. У адпаведнасці з параграфам 2 «Закона аб крыніцах права» () ад 7 чэрвеня 1929 годаearlier items published in the AAS supplement for Vatican City , законы дзяржавы публікуюцца пасродкам публікацыі ў гэтым дадатку.
Катэгорыя:Ватыкан Катэгорыя:Рымская курыя Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Папскія дакументы Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Ватыкана Катэгорыя:Каталіцкія СМІ