Рыгор Станькавіч Осцік таксама Осцікавіч або Остык (не пазней за 1478 — студзень ) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492), маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519).
З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вялікі князь маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года.
Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім.
Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой князя Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.
Крыніцы
Літаратура Henrikas Valeika. Grigalius Astikas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. II (Arktis-Beketas). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2002, 96 psl.
Рыгор Станіслававіч Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў Катэгорыя:Старосты анікштанскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія