Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ () — структурнае падраздзяленне БДУ.

Гісторыя Створаны ў студзені 1992 года ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў-радыеэкалагаў для барацьбы з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.Постановление № 20 Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 1992 г. «Об открытии при Белорусском государственном университете имени В.И. Ленина Международного колледжа по радиоэкологии имени А.Д. Сахарова» Першыя два навучальныя гады ўніверсітэт ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў, якія скончылі два курсы іншых вышэйшых навучальных устаноў, з 1994/1995 навучальнага года перайшоў да паўнавартаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. За перыяд існавання неаднаразова змянялася назва:

Міжнародны вышэйшы каледж па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1992—1995 гг.); Міжнародны інстытут па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1995—1999 гг.); Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава (1999—2001 гг); Установа адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» (з 2001 года).

25 лістапада 2005 года кіраўнікамі ўрадаў краін СНД падпісана рашэнне аб наданні ўстанове адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па экалагічнай адукацыі.

27 мая 2015 года апублікавана Пастанова Савета Міністраў № 450, згодна з якой Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Дз. Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, і далучаны да комплексу БДУ як Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУМеждународный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ //BUDNY.BY. З гэтага часу па 2023 год дырэктарам Інстытута з’яўляўся С. А. МаскевічЭто наша история // Сайт Інстытута. У 2023 годзе дырэктарам прызначаны Алег Іванавіч Родзькін.

Кіраўнікі

Рэктары Аляксандр Міхайлавіч Люцко (1992да 1994 г. дырэктар установы, якая на той час была каледжам—1998), Аляксандр Антонавіч Мілюцін (1998—2003), Сямён Пятровіч Кундас (2003—2013), Валерый Іванавіч Дунай (2013—2015).

Дырэктары Сяргей Аляксандравіч Маскевіч (2015—2023) Алег Іванавіч Родзькін (з 2023)

Вядомыя выкладчыкі Аляксандр Аляксеевіч Грыцанаў (1958—2011) — беларускі філосаф, сацыёлаг, гісторык, культуролаг, рэлігіязнаўца і публіцыст. Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нар. 1948) — беларускі гісторык, публіцыст і палітычны дзеяч.

Спасылкі Сайт Інстытута

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Мінску Катэгорыя:Даўгабродская вуліца (Мінск)