Монтэ-Тытана () — гара ў Апенінах, найвышэйшы пункт Сан-Марына, складзеная вапнякамі.

Гара знаходзіцца на ўсход ад сталіцы краіны і дасягае 750 м над узроўнем мора.

Монтэ-Тытана вядома тым, што згодна з легендай, менавіта стоячы на гэтай гары, Святы Марын 3 верасня 301 года вырашыў заснаваць першае пасяленне ў новай краіне.

Сама гара мае тры вяршыні, на кожнай з якой пабудавана вежа — Гуаіта, Чэста і Мантале, якія ўваходзяць у комплекс Трох веж Сан-Марына.

За 13 км ад Монтэ-Тытана знаходзіцца Адрыятычнае мора.

Адміністрацыйна гара адносіцца да Борга-Маджорэ.

Абароненая вобласць З 2008 года Монтэ-Тытана было прысвоена званне сусветнай спадчыны, у тандэме з гістарычным цэнтрам Сан-Марына. Прычына надавання была ў тым, што камітэт вырашыў, што Монтэ-Тытана «сведчыць аб цэласнасці свабоднай рэспублікі з Сярэдніх вякоў».

Цікавыя факты Тры вежы Сан-Марына ёсць на гербе і сцягу Сан-Марына, вядомых яшчэ з XIV стагоддзя.Сан-Марына

Зноскі

Катэгорыя:Горы Сан-Марына