Плошча Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Мінску, Беларусь, утворана ў пачатку XVI стагоддзя як адміністрацыйны, гандлёвы і культурны цэнтр горада. Размешчана на ўзвышаным беразе ракі Свіслач.
Гісторыя
Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 года — Саборнай плошчай. З 1917 па 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».
Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны была моцна разбурана і страціла сваё значэнне.
На плошчы стаіць гарадская ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошняму праекту (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўваўся і была знесена ў 1857 годзе), а таксама архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1700—1710 гады).
У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расійскаму імператару Аляксандру II вызваліцелю, створаны на добраахвотныя ахвяраванні мінчан.
Планіроўка плошчы
Ансамбль плошчы
Мінская ратуша
Cквер «Зялёны тэатр»Схема культурна-гістарычнага цэнтра
Архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Царква Святога Духа
thumb|190px|Помнік Аляксандру II На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — бюст Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы: left|thumb|210px|Помнік Аляксандру II у скверы
З аднаўленнам Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.
Гл. таксама Плошчы Мінска Вуліцы Мінска Манастыр бернардзінцаў, Мінск
Спасылкі
Гісторыя Плошчы Свабоды — «Мінск стары і новы»
Свабоды