Зы́слаў во́страў — цяжкадаступны ўчастак сушы сярод балот у Любанскім раёне Мінскай вобласці БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1941 па 1944 гады — адна з галоўных баз партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Партызанскі рух Першапачаткова на востраве грунтаваўся партызанскі атрад А. І. Далідовіча. Затым на востраве размяшчаліся: Мінскія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ Любанскі падпольны РК КП(б)Б штаб партызанскіх злучэнняў Мінскай і Палескай абласцей штаб 25-й партызанскай брыгады імя П.К. Панамарэнкі рэдакцыі падпольных газет «Звязда», «Чырвоная змена» і «Клiч Радзiмы»

У ліпені 1944 года партызаны, якія дзейнічалі ў гэтым раёне, злучыліся з часткамі Савецкай Арміі.

Партызанскі аэрадром Улетку 1942 года на востраве Зыслаў з дапамогай мясцовых жыхароў збудаваны партызанскі аэрадром, які 22 верасня прыняў першы самалёт з Вялікай зямлі. Праз аэрадром на востраве Зыслаў ажыццяўлялася забеспячэнне партызан боепрыпасамі, узбраеннем і эвакуацыя параненых.

Памяць У 1969 годзе на востраве Зыслаў адкрыты мемарыяльны комплекс (арх. Г. У. Заборскі): 14-метровы абеліск на месцы базіравання Мінскага абкама партыі мемарыяльная зона на полі былога аэрадрома скульптура «Партызан, які смуткуе» на брацкіх могілках рэстаўраваны партызанскія зямлянкі Комплекс «Востраў Зыслаў» — філіял Любанскага музея партызанскай славы.

Літаратура

Катэгорыя:Партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Геаграфія Любанскага раёна Катэгорыя:Астравы Беларусі