Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (НБ РБ) — цэнтральны банк Беларусі, размешчаны ў Мінску.
Гісторыя
У 1922 годзе Савет народных камісараў стварыў у БССР Беларускі рэспубліканскі банк. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленне Дзяржаўнага банка СССР. Рэарганізацыі банка праводзіліся ў 1959 і 1987 гадах.
Вярхоўны Савет БССР, адпаведна Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, пастановай ад 21 снежня 1990 года № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» абвясціў ўласнасцю Беларускай ССР Беларускі рэспубліканскі банк Дзяржбанка СССР і рэспубліканскія спецыялізаваныя банкі з іх вылічальнымі цэнтрамі, установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі з усімі актывамі і пасівамі. Перайшло ва ўласнасць рэспублікі таксама Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне інкасацыі Дзяржбанка СССР з падведамнай яму сеткай устаноў і арганізацый.
З прыняццем Законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР», «Аб банках і банкаўскай дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі», а таксама пастановы № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» Нацыянальны банк і ўсе спецыялізаваныя банкі выйшлі з саюзнага падпарадкавання і з 1 студзеня 1991 года пачалі ажыццяўляць самастойную дзейнасць. З гэтага часу статус Нацыянальнага банка стаў зусім іншым: ён быў падсправаздачны Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, мог непасрэдна ўплываць на камерцыйныя банкі праз прынятыя законы, усталяваную сістэму эканамічных нарматываў, ажыццяўляць рэгістрацыю банкаў, наглядныя і іншыя функцыі. У Беларусі быў пакладзены пачатак фарміраванню двухузроўневай банкаўскай сістэмы.
Першапачаткова ў Нацыянальным банку былі пэўныя складанасці з кадрамі. У ходзе пераўтварэнняў шмат кваліфікаваных работнікаў сышло ў Аграпрамбанк, Жылсацбанк і іншыя банкі. Катастрафічна не хапала спецыялістаў па знешнеэканамічнай дзейнасці і валютных аперацыях. Да пачатку 1991 года колькасць цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка не перавышала 90 штатных адзінак. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пастановай ад 6 сакавіка 1991 года № 662-XII зацвердзіў структуру апарата Нацыянальнага банка. Было створана 12 упраўленняў і аддзелаў, устаноўлены ліміт колькасці супрацоўнікаў з улікам перспектывы развіцця і новых функцый у колькасці 189 чал. (без уліку персаналу па абслугоўванню будынкаў).
З красавіка 2023 года Нацыянальны банк знаходзіцца пад санкцыямі КанадыКанада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков.
Кіраўнікі Беларускай канторы Дзяржбанка СССР Навум Іосіфавіч Нісяльсон (1921—1924) Антон Сцяпанавіч Карпешын (1924—1928) Ілья Веніямінавіч Яршоў (1928—1930) Іосіф Маркавіч Фельдман (1930—1933) Казімір Паўлавіч Галятоўскі (1933—1937) Аляксей Афрыканавіч Чарназуб (1937—1941) Іван Стэфанавіч Палякоў (1943—1964) Пётр Якаўлевіч Пчолін (1964—1971) Васіль Сцяпанавіч Клепча (1971—1986)
Кіраўнікі Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (1986 [Беларуская кантора Дзяржбанка СССР] — 1991) Станіслаў Антонавіч Багданкевіч (1991—1995) Тамара Дзмітрыеўна Віннікава (1996—1997) Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (1997—1998) Пётр Пятровіч Пракаповіч (1998—2011) Надзея Андрэеўна Ермакова (2011—2014) Павел Уладзіміравіч Калаур (2014—2025) Раман Аляксандравіч Галоўчанка (з 2025)
Функцыі Асноўныя мэты дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: падтрыманне цэнавой стабільнасці забеспячэнне стабільнасці банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь забеспячэнне эфектыўнага, надзейнага і бяспечнага функцыявання плацежнай сістэмы.
Атрыманне прыбытку не з’яўляецца асноўнай мэтай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:
распрацоўвае Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе аперацыі, неабходныя для выканання асноўных мэт дзейнасці Нацыянальнага банка; з’яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне; ажыццяўляе эмісію грошай; ажыццяўляе выпуск (эмісію) каштоўных папер Нацыянальнага банка; фарміруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе аператыўнае кіраванне ім у межах сваёй кампетэнцыі; стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі; ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; рэгулюе крэдытныя адносіны; рэгулюе і арганізоўвае грашовае абарачэнне; выконвае функцыі фінансавага агента Урада Рэспублікі Беларусь і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў; устанаўлівае правілы і парадак ажыццяўлення банкаўскіх аперацый; дае згоду на ажыццяўленне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з каштоўнымі паперамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; узгадняе выпускі каштоўных папер банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; арганізоўвае дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па выдачы і абарачэнні вэксаляў, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе дэпазітарную дзейнасць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый патрабаванні па ажыццяўленні імі аперацый з форварднымі і ф’ючарснымі кантрактамі, апцыёнамі і іншымі фінансавымі інструментамі; рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры аб’яднанні грашовых сродкаў і (або) каштоўных папер у фонд банкаўскага кіравання на падставе дагавораў давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; вызначае парадак правядзення ў Рэспубліцы Беларусь разлікаў у безнаяўнай і наяўнай формах, у тым ліку памер, разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі у беларускіх рублях паміж юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі; арганізоўвае інкасацыю і перавозку наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей; ажыццяўляе разліковае і (або) касавае абслугоўванне Урада Рэспублікі Беларусь, арганізацый, пералік якіх вызначаны ў Статуце Нацыянальнага банка, і іншых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; устанаўлівае парадак адкрыцця рахункаў у каштоўных металах і ўмовы іх вядзення ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмовы адкрыцця рэзідэнтамі такіх рахункаў у банках і іншых крэдытных арганізацыях за яе межамі; устанаўлівае сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі парадак увозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу за яе межы каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый; устанаўлівае цэны куплі-продажу каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый; рэгулюе дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый; ажыццяўляе банкаўскі нагляд; устанаўлівае ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадак дзяржаўнай рэгістрацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і ажыццяўляе іх дзяржаўную рэгістрацыю; ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці; ажыццяўляе маніторынг фінансавай стабільнасці; арганізоўвае функцыянаванне плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе нагляд за ёй; ажыццяўляе фарміраванне і развіццё адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, забяспечвае функцыянаванне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы; забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый; ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іншыя паўнамоцтвы ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; распрацоўвае і зацвярджае нацыянальныя стандарты бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці і іншыя нарматыўныя прававыя акты па бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, абавязковыя для выканання Нацыянальным банкам, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі; устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый парадак складання статыстычнай справаздачнасці па формах і ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам рэспублікі Беларусь; фарміруе статыстыку плацежнага балансу, міжнароднай інвістыцыйнай пазіцыі і знешняга доўгу банкаўскай сістэмы, банкаўскую статыстыку, статыстыку фінансавага рынку, у тым ліку ўнутранага валютнага рынку і наяўнага грашовага абарачэння, а таксама статыстыку фінансавай устойлівасці і размяшчае статыстычныя звесткі на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт; праводзіць аналіз плацежнага балансу, прымае ўдзел у распрацоўцы органамі дзяржаўнага кіраваня прагнозу плацежнага балансу; праводзіць аналіз і прагназаванне тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы і размяшчае апаведныя аналітычныя матэрыялы на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт; ажыццяўляе маніторынг арганізацый, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў, іх аналізу і прагнозу ва ўзаемадзеянні з інструментамі грашова-крэдытнай палітыкі; рэалізоўвае дзяржаўную палітыку ў сферы ахоўнай дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый; устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый абавязковыя патрабаванні да бяспечнага функцыянавання аб’ектаў і бяспекі аказання банкаўскіх паслуг, абароны інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якіх абмежавана, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; устанаўлівае патрабавані да тэхнічных магчымасцяў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іх філіялаў, стуктурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных мест для правядзення банкаўскіх аперацый, ажыццяўляе тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыю ў галіне банкаўскай дзейнасці; ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі і абароны інфармацыйных рэсурсаў у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях; устанаўлівае патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнотаў і манет; фарміруе крэдытныя гісторыі на падставе прадстаўленых крыніцамі фарміравання крэдытных гісторый звестак пра крэдытныя пагадненні і прадастаўляе крэдытныя справаздачы карыстальнікам крэдытных гісторый і суб’ектам крэдытных гісторый; заключае пагадненні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і крэдытнымі арганізацыямі замежных дзяржаў; выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Кіраванне Органам кіравання Нацыянальнага банка з’яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка — калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і кіраванне ім.
Падсправаздачнасць Нацыянальнага банка Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у тым ліку азначае: зацвярджэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Статута Нацыянальнага банка, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у яго; прызначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка, вызваленне іх ад пасады з апавяшчэннем Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;