Павел Антонавіч Пякарскі (, Віленская губерня — , ) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар.
Біяграфія Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу (1911-15), дзе быў абраны старшынёй беларускага культурна-асветнага гуртка. Пасвячоны ў святары ў 1914. З 1915 на пасадзе вікарыя ў Беластоку, выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. На правах ганаровага госця ўдзельнічаў у пасяджэннях школьнай камісіі польскага епіскапата (1919). У 1925 прызначаны кіраўніком Ашмянскага дэканата і пробашчам у парафіі Жупраны. У 1932 абраны ў сінадальную Кансультатыўную раду святароў пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Выконваў святарскія абавязкі ў Віленскай архідыяцэзіі.
Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва