«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтваАнатоль Смольскі. «Мастацтва» // — С. 93..
Гісторыя Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»). З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура».
Сучаснасць Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў.
Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Яфрэмаў.
Галоўныя рэдактары Міхась Раманюк (1983—1985) Яўген Міхайлавіч Сахута (1985—1991) Аляксей Дудараў (1991—2002) Вадзім Аляксеевіч Салееў (2002—2004) Мікола Гіль (2004—2008) Людміла Грамыка (2008—2014) Алена Каваленка (2015—2021) Вераніка Клютчэня (з 2022)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сайт часопіса «Мастацтва» MASTACTVA magazine
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы пра мастацтва