Часно́к (Allium sativum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Цыбуля сямейства падсямейства , раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя (Alliaceae).
Папулярная агароднінная культура ў шматлікіх народаў па ўсім свеце, што тлумачыцца вострым смакам і характэрным пахам, звязаных з наяўнасцю ў складзе расліны тыяэфіраў (арганічных сульфідаў). Долькі цыбуліны («зубчыкі») выкарыстоўваюцца ў якасці пасяўнога матэрыялу, ужываюцца ў ежу (у сырым або прыгатаваным выглядзе, як заправа). Лісце, стрэлкі і кветканосы таксама ядомыя і ўжываюцца ў асноўным у маладых раслін.
Часнок шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне дзякуючы антысептычнаму дзеянню.
Назва Беларускае слова «часнок» узыходзіць да , утворанаму ад *česnъ — суфіксальную вытворную ад дзеяслова *česti «часаць, скрэбці, ірваць, драць» з этымалагічным значэннем «расшчэпленая, расколатая (цыбуліна)».
У паўночнай частцы Беларусі распаўсюджаны дыялектызм «чоснак» з націскам на першым складзе. У Віцебскай і Мінскай абласцях выкарыстоўваецца назва часнык гародныГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, у Гомельскай — часнак, у Гродзенскай — чоснік, часнык.
У чэшскай мове часнок метафарычна называецца . Падобная назва расліны маецца і ў кашубскай мове — żёdovsk'ė jabłka. Гэтыя назвы звязаны са стэрэатыпным уяўленнем пра часнок (і цыбулю) як пра любімы кампанент ежы і адметную прыкмету перш за ўсё яўрэяў.
Па-латыні часнок называецца alium (з I стагоддзя н. э. з’яўляецца варыянт напісання — allium). Гэтае слова не мае агульнапрынятай этымалогіі. Існуе версія, што яно паходзіць ад āla «крыло» (па гэтай версіі, пад крылом маецца на ўвазе зубчык часнака). Гэта слова было выкарыстана ў якасці навуковай назвы — — для шырокага роду, да якога, акрамя часнаку, адносяцца , і многія іншыя расліны.
Відавы эпітэт у навуковай (лацінскай) назве часнака, sativum, перакладаецца як «пасяўны».
Распаўсюджанне і экалогія Радзімай з'яўляецца Сярэдняя Азія. Акультурванне часнака адбывалася ў горных раёнах Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, на поўначы Ірана, у Афганістане і Пакістане. А. І. Увядзенскі выказаў здагадку, што часнок паходзіць ад цыбулі віду , які расце на дне цяснін ў гарах Туркменіі, на Цянь-Шані і Паміра-Алаі. Пазнейшыя даследаванні пацвердзілі вернасць гэтай здагадкі і паказалі, што часнок генетычна не адрозніваецца ад віду .
Батанічнае апісанне
Часнок — шматгадовая травяністая цыбульная расліна.
Падземная частка
Каранёвая сістэма махрыстая.
Цыбуліна складаная, утварае ў пазухах сваіх лускавін ад 2 да 50 цыбулінак-«дзетак» (названых ва ўжытку «зубкамі» або «зубчыкамі»), кожная з якіх пакрыта жорсткай скурыстай луской. Цыбуліна круглявая, некалькі пляскатая, да сярэдзіны авальна-рабрыстая. Цыбуліны могуць быць белыя, жаўтлявыя, цёмна-фіялетавыя, ружова-фіялетавыя. З дапамогай цыбулінак часнок размнажаецца вегетатыўна, што і выкарыстоўваецца ў культуры. Знешнія цыбулінкі даўгаватыя, да сярэдзіны патоўшчаныя; вонкавая паверхня выпуклая, унутраная — увагнутая.
Лісце
Лісце няполае, вузкае, ланцэтападобна-выцягнутае, жалабковае, з ніжняга боку з кілем, сантыметровай шырыні, завостранае да канца, цэльнакрайняе, прамастаячае або паніклае, у даўжыню дасягаюць . Кожны наступны ліст прарастае знутры папярэдняга, тым самым утвараючы ілжывае сцябло, больш трывалае, чым у рэпчатай цыбулі.
Кветканос (кветканоснае сцябло, стрэлка) — вышынёй ад 60 да , амаль да паловы апрануты ліставымі похвамі, да цвіцення на канцы закручваецца ў спіраль і заканчваецца суквеццем у выглядзе парасоніка, які да цвіцення пакрыты плёнкавай перапонкай.
Суквецце і кветкі
Суквецце — просты шарападобны парасон, які складаецца са стэрыльных кветак, паветраных размнажальных цыбулінак-бульбачак, пакрытых шчыльнай абгорткай-пакрывалам, з характэрным выцягнутым носікам. Афарбоўка пакрывала — сартавая прыкмета.
У суквецці развіваюцца кветкі і бульбачкі (насення культурная расліна не дае). Колькасць бульбачак у суквецці, іх велічыня, форма і афарбоўка залежаць ад сорту. У сартоў з высокімі стрэлкамі бульбачкі дробныя, у суквецці ўтвараецца 120—300 кветак і 200—450 бульбачак. У сартоў з нізкімі стрэлкамі бульбачкі буйныя, у суквецці іх 5—30, кветак няма або яны адзінкавыя.
Кветкі на доўгіх кветаножках, з простым (гэта значыць без дыферэнцыяцыі на чашачку і вяночак), вяночкападобным калякветнікам, які складаецца з шасці пялёсткаў. Пялёсткі калякветніка белыя або бледна-ліловыя, з адной жылкай, гладкія, маюць даўжыню каля 3 мм. Тычынак шэсць.
Плод і насенне
Плод — каробачка. Насення часнок амаль не дае.
Лік храмасом: 2n = 16, 48Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1979. — Т. IV. Ред. тома Ю. Д. Гусев. — С. 268. — 355 с. — 3950 экз..
Біялагічныя асаблівасці Часнок — шматгадовая расліна, якая размнажаецца вегетатыўна, з цыбулінай у якасці назапашвальнага органа.
Сарты часнаку ў межах кожнага тыпу захоўваюць свае асаблівасці ў пэўных глебава-кліматычных зонах і пры пераносе ў іншыя ўмовы вырошчвання могуць відазмяняцца.
У нястрэлкавага часнаку ў перыяд росту адрозніваюць ніжнюю патоўшчаную частку — будучую цыбуліну — 1 несапраўднае сцябло, што падтрымлівае лісце. У стрэлкавага часнаку ў цэнтры цыбуліны знаходзіцца цыбук (стрэлка), які заканчваецца суквеццем. Лісце часнаку пляскатае, лінейнае, кілепадобнае або жалабаватае. Цыбуліна складаная, з некалькіх зубкоў (ад 2 да 15). Форма, велічыня і афарбоўка цыбуліны залежаць ад сорту. Цыбуліны стрэлкавых сартоў круглаватыя ці круглавата-пляскатыя. Зубкі буйныя, размешчаны па крузе. У звычайнага часнаку цыбуліна ў большасці выпадкаў няправільнай формы, складзеная з некалькіх зубкоў рознай велічыні, вуглавата-круглаватая, сегментаваная. Зубкі размяшчаюцца няправільнымі канцэнтрычнымі кругамі або па спіралі. Звонку цыбуліна абкружана некалькімі агульнымі сухімі шалупінкамі з афарбоўкай ад фіялетавай да белай.
Хімічны склад
У зубках часнаку 35—42 % сухіх рэчываў, 6—8 % сырога бялку, 7—25 % аскарбінавай кіслаты, вітамінаў В, РР, В2. У часночным попеле выяўлены: фосфар, калій, медзь, малібдэн, кальцый, кобальт і інш. Асаблівае значэнне мае ёд, знойдзены ў ім каштоўныя для чалавека амінакіслоты. Па колькасці тыяміну часнок пераўзыходзіць іншую агародніну. Востры смак і пах часнаку надаюць эфірныя алеі і сульфіды. Лісце і маладыя цыбулькі часнаку маюць у сабе да 140 мг% вітаміну С, карацін (правітамін А). У лісці таксама ўтрымліваюцца 0,5 % цукроў, 20-27 % поліцукрыдаў.
Смак і пах часнаку абумоўлены наяўнасцю эфірнага алею (0,23-0,74 %), у якім утрымліваецца аліцін і іншыя арганічныя злучэнні сульфіднай групы (фітанцыды).
Аліцын — эфірны алей часнака, арганічнае рэчыва, якое з'яўляецца наймацнейшым антыаксідантам, гэта значыць пазбаўляе клеткі ад свабодных радыкалаў. У той жа час гэта рэчыва з'яўляецца моцнадзейным ядам, які здольны забіваць мікробы, ракавыя і здаровыя клеткі. Аліцын уяўляе сабой складаную сумесь лятучых безазоцістых араматычных злучэнняў, якія складаюцца ў асноўным з полісульфідаў, якія валодаюць пякучым пахам. Акрамя стэрылізуючага (супрацьмікробнага) дзеяння, аліцын аказвае раздражняльны, сокагонны і адхарквальны эфект.
Іншыя кампаненты Hans Melchior, Hans Kastner: Przyprawy, badania botaniczne i chemiczne. Warszawa: Wydawnictwa Naukowo-Techniczne, 1978.
(3-гідроксі-4-метоксі-фенілпрапенавая кіслата)
Рутин
Сапаніны
Культываванне Старажытная культурная расліна, культурныя формы падзяляюць на стрэлкавыя сцеблаўтваральныя і звычайныя нястрэлкавыя. Стрэлкавы падвід вырошчваецца ў азімай культуры (высаджваецца восенню). Звычайны можа вырошчвацца ў яравой і азімай культуры.
Агратэхніка
Адрозніваюць яравы і азімы часнок. Азімы часнок аддае перавагу супяшчаныя глебы, а яравы добра расце на сярэдне- і лёгкасугліністых глебах.
Пад часнок выдзяляюць акультураныя, рыхлыя, лёгкія ўрадлівыя ўчасткі, лепшыя для яго глебы з нейтральнай рэакцыяй. Добрыя папярэднікі для часнаку — агуркі, гарбузы, кабачкі, ранняя і цвятная капуста. Бульба як папярэднік непрыдатная, таму што пасля яе часнок больш пашкоджваецца фузарыёзам; нельга часнок размяшчаць пасля цыбулі і часнаку раней як праз 4 гады. Участак павінен быць выраўнаваны, без застою расталых і дажджавых вод, добра асветлены. Пры падрыхтоўцы ўчастка да пасадкі ўносяць перагной або кампост, суперфасфат, хлорысты калій. Вырошчваюць часнок звычайна на градах, схема пасадкі — аднарадковая з міжрадкоўямі 20—26 см.
Азімыя сарты размнажаюцца вегетатыўным шляхам трыма відамі пасадкавага матэрыялу:
Зубкамі (бакавымі пупышкамі) цыбулін; Адназубковымі цыбулінамі (сявок), якія гадуюцца з паветраных цыбулінак; Паветранымі цыбулінкамі ў культуры праз рунь.
Для пасадкі выкарыстоўваюць буйныя і сярэдняга памеру цыбуліны, якія за 2—3 дні да пасадкі падзяляюць на зубкі. Высаджваюць часнок ранняй вясной, азімы часнок — увосень. Буйныя зубкі заграбаюць на адлегласці 8—10 см адзін ад аднаго, дробныя — 5—6 см на глыбіню 3—4 см ад верхавінкі зубка да паверхні глебы. Участак падтрымліваюць у рыхлым стане, чыстым ад пустазелля, паліваюць па меры неабходнасці, у перыяд вегетацыі.
Праз 2 месяцы пасля з’яўлення ўсходаў азімы часнок ідзе ў стрэлкі. Калі паветраныя цыбулінкі не выкарыстоўваюцца як пасадачны матэрыял, то пасля адрастання на 10—12 см да закручвання ў кольцы стрэлкі выдаляюць. Праз тры з палавінай месяцы пасля ўсходаў азімы часнок звычайна гатовы да ўборкі. Прыкметамі выспявання служаць пажаўценне і засыханне лісця, растрэскванне абгорткі суквецця ў адзінкавых раслін, змена афарбоўкі бульбачак. Ва ўмовах Беларусі часнок паспявае ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Яго падкопваюць, выбіраюць з глебы і раскладваюць для прасушкі на 3—7 дзён. Потым часнок абразаюць, выдаляючы карані і надземную частку, пакідаючы частку стрэлкі над плечукамі цыбуліны вышынёй 1,5—2 см.
Калі для вырошчвання азімага часнаку выкарыстоўваюць паветраныя цыбулінкі, то стрэлкі зразаюць пры растрэскванні абгорткі, звязваюць у невялікія снапы і падвешваюць на пасляўборачнае даспяванне. Захоўваюць іх абмалочанымі або ў зрэзаных суквеццях. Сяўбу бульбачак праводзяць у тыя самыя тэрміны, што і пасадку зубкоў. На наступнае лета атрымліваюць дробную сеянку, якую выкарыстоўваюць як пасадачны матэрыял.
Яравы часнок менш ураджайны, чым азімы, але валодае добрай лежнасцю, цыбуліны яго здольныя захоўвацца на працягу аднаго года, а ў некаторых сартоў і да 2 гадоў. Вырошчваюць яго так, як і азімы. Убіраюць пры масавым засыханні ніжняга лісця, пажаўценні і паляганні верхняга. У большасці сартоў гэта адзначаецца ў канцы лета — пачатку восені.
Сарты
У па стане на снежань 2011 года ўнесена 19 сартоў азімага часнаку і 7 сартоў яравога часнакуРеестр охраняемых селекционных достижений РФ .
Шэраг сартоў часнаку вырошчваецца ў Еўропе пад знакам . Сярод іх:
Шкоднікі і хваробы Часнок пакутуе ад хвароб і шкоднікаў, многія з якіх характэрныя для відаў роду Allium, некаторыя паражаюць і іншыя цыбульныя расліны, а часам маюць больш шырокі спектр гаспадароў. Большасць хвароб і шкоднікаў маюць эндэмічны характар і адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна або ўмоў вырошчвання. Хваробы культурных відаў цыбулі не паражаюць дзікарослыя або вельмі рэдкія ў іх.
Неінфекцыйным захворваннем з'яўляецца пажаўценне і засыханне кончыкаў лісця, часам — адміранне ніжніх лістоў, гэта адбываецца па прычыне нізкай вільготнасці глебы.
Інфекцыйныя захворванні Часнок схільны да грыбковых і бактэрыяльных захворванняў. Віруснае захворванне, якое сустракаецца ў іншых відаў цыбулі — мазаіка цыбулі — часнок не чапае.