Вішнеўскае гета — яўрэйскае гета ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Напярэдадні ўварвання немцаў у мястэчку пражываў 571 яўрэй (1940).

Першымі ахвярамі сталі 40 яўрэяў, якіх расстралялі ў ліпені і жніўні 1941 года на яўрэйскіх могілках. Па сведчанні Навума Падбярэзкіна (1915 г. н.), немцы фатаграфавалі акцыю.

Астатнія яўрэі (1550 чалавек) былі змешчаны ў гета і выкарыстоўваліся на прымусовых працах на станцыі Краснае. Гета праіснавала да верасня 1942 года. Раніцай у мястэчка прыбылі карнікі. Пры дапамозе мясцовай паліцыі яўрэяў прывялі да ямы і расстралялі. Па розных даных, тады загінула ад 1300 да 1350 яўрэяў.

Спасылкі Гетто Белоруссии — примеры геноцида

Катэгорыя:Гісторыя Валожынскага раёна Катэгорыя:Вішнева (Валожынскі раён)