Мікола Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; , в. Слабада, , Мінская вобласць — 14 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.
Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй Слабодскага сельсавета. Усяго ў сям’і было васьмёра дзяцей, у т. л. Ліна, Леў (Леўка), Нінел, Іда (Ідзея), двайняты Мікалай і Святлана, Марат, Сальвір (Алесік)«Усе сышлі, сышла эпоха. Няма Караткевіча, няма Брыля, няма Гілевіча». Жыхарка дома па вуліцы Карла Маркса, 36 згадвае пра сваіх суседзяў і іх лёсы.
У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».
Памёр 14 сакавіка 2022 года ў МінскуПамёр пісьменнік Мікола Гіль, родны брат Ніла Гілевіча. Пахаваны на могілках в. Слабада Лагойскага раёна.
Творчасць Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.
Ранішнія сны (1973) На лясной вуліцы (1975) Тацянін чэрвень (1978) Самы галоўны чалавек (1980) Пётр Климук: (фотоальбом) (1981) Пуд жыта (1982) Ёсць на зямлі крыніца (1983) Тэлеграма з Кавалевіч (1984) Пасеянае — узыдзе (1985) Камандзіроўка ў Вішанькі (1987) У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко (2001)
У апошнія гады надрукаваў кнігі вершаў «Наканаванасць» і «Неадступнасць», творы «Дурны Язэп», «Браты», успаміны пра Міхася Стральцова.
Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.
Сям’я Брат — Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Сын — беларускі пісьменнік Мікола Віч (Мікалай Мікалаевіч Гілевіч).Мікола Гіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 141—142..
Літаратура Савік Л. С. Гілевіч Мікола// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 1993. — С. 205—208.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з венгерскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі