Смаленск () — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССРА. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007 (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940).

Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Назва На думку М. Фасмера, назва горада Смаленск паходзіць ад старажытнарускага гідроніма Смольня, які ўтвораны ад слова смала, таму што там смалілі судныМ. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 690..

На думку С. Роспанда, горад названы па рацэ Смольня. Аснова smol- у першапачатковым значэнні «чорная глеба» (магчыма балоцістая) шырока прадстаўлена ў агульнаславянскай тапанамастыцы. Шматлікія былі таксама назвы месцаў на -ьsk- і -ьn-С. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 24..

На думку А. Трубачова, назву гораду дало славянскае племя смалян. Племя смаляне (смалене) згадваецца таксама і на паўднёвым захадзе сённяшней Балгарыі. Назву гэтых плямён ён супастаўляе са словам smala «выпаленае месца ў лесе», якое захавалася ў ніжнелужыцкай мове. Такім чынам, смаляне (смалене) — гэта першапачаткова «тыя, хто выпальваюць лес» з мэтаю пасечна-агнявога земляробстваО. Н. Трубачев. В поисках единства. IV. Смоленские мотивы // Русская речь. №4. 1992. С. 72-88..

Найбольш верагодным лічаць паходжанне назвы Смаленска ад назвы рэчкі Смольня, што ўцякала ў Дняпро з усходу ад цэнтральнай для горада гары, якая цяпер называецца Саборная і з якой звязваецца самы ранні этап існавання Смаленска. Рэчка змялела і ад пачатку XVIII ст. яе пачалі называць Ягор’еўскім ручаём (бо цекла паўз Ягор’еўскую царкву, пабудаваную ў 1708 г.), а ў найранейшым гістарычным апісанні Смаленска, напісаным І. Шупінскім, фігуруе назва «Смольянка»История города Смоленска к первому приезду (в Смоленск) императрицы Екатерины II с римским императором Иосифом II 1780 года июня 2-го дня, составленная по приказанию (преосвященного) Парфения, епископа Смоленского, иеромонахом Иоасафом Шупинским по запискам, от его преосвященства (вы)данным // Смоленские епархиальные ведомости, 1876, № 3..

Гісторыя 863: першы пісьмовы ўспамін пра Смаленск, горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі»; паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі. пачатак XI ст.: у Смаленску замацаваліся ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г. д. Але дынастыя гэтая была непастаянная — і на смаленскім стальцы змянілася шмат князёў. 1125: смаленскі сталец атрымаў сын кіеўскага князя Мсціслава — Расціслаў, пачынальнік дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш. XIII ст.: меў трывалыя сувязі з Рыгай, пра што сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам». 1230: трапіў пад уплыў Полацкага княства. У горадзе працаваў асветнік Аўрамій Смаленскі. канец XIII ст.: пачатак цесных адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Смаленшчынай. Падчас паходаў вялікага князя Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў ваенную падтрымку ад смаленскага князя Святаслава. Яго сына Юрыя Святаславіча Вялікае Княства Літоўскае падтрымала ў 1386 годзе падчас барацьбы за смаленскі сталец.

канец XIII — XV стст.: буйны цэнтр беларускага летапісання (Смаленскі летапіс, Смаленская хроніка, Беларуска-літоўскі летапіс, магчыма, Радзівілаўскі летапіс). Гэты перыяд звязаны з імем Аўрамкі. 1395: у Смаленску пачалі кіраваць намеснікі вялікага князя Вітаўта, але ў 1401 годзе горад выйшаў з-пад апекі Вялікага Княства Літоўскага. 24 чэрвеня 1404: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; паводле некаторых звестак, Вітаўт даў гораду прывілей на магдэбургскае права (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх магдэбургскіх гарадоўСмаленск // ).

15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве. 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі. 1508: сталіца Смаленскага ваяводства. пачатак XVI ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі. 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.

1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў. 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах. 4 лістапада 1611: атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».

1620—1654: у горадзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 годзе — 700 вучняў). 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.

1632—1634: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632—1634) вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу. Маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць горада, але з’яўленне войска на чале з каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Уладзіславам IV змяніла ход кампаніі — і 1 лютага маскоўцы капітулявалі. 1638: утварылася Смаленская каталіцкая дыяцэзія. 29 верасня 1654: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай аблогі вымусілі абаронцаў Смаленску да капітуляцыі. 1708: цэнтр губерні, якая зрабілася часткай Рыжскай правінцыі (1719).

1764. Выдана інструкцыя Кацярыны ІІ па русіфікацыі Украіны, Смаленшчыны, тады населенай пераважна беларусамі, Прыбалтыкі і Фінляндыі. 1776—1796: цэнтр намесніцтва. 1812: у расійска-французскую вайну пэўны час Смаленск займалі войскі Напалеона. 1824: утварылася генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існавала да 1855 года; статус губернскага цэнтра Смаленск меў да пачатку 1920-х гадоў. 1860: паводле афіцыйнага перапісу, 68 % жыхароў Смаленскай губерні складалі беларусыSmalensk // P. 197..

1918: у складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919: у Смаленску абвясцілі ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, праз тыдзень сталіцу савецкай Беларусі перанеслі са Смаленска ў Мінск.

16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР. 1920-я: у горадзе дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я гады ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі. 1937: цэнтр вобласці. Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой». 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Геаграфія Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.

Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.

Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.

Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.

На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.

Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.

Насельніцтва

Культура Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»

Тэатры і філармонія

Смаленскі драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава Смаленскі тэатр лялек імя Д. Н. Свяцільнікава Смаленскі камерны тэатр Народны тэатр драмы Смаленскі тэатр юнага гледача Тэатр-студыя «Дыялог» Моладзевы тэатр «Міракл» Смаленская абласная філармонія

Кінатэатры 14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы. Дзеючыя кінатэатры Сучаснік Змена Silver Cinema Міраж Cinema

Культурныя цэнтры Палац культуры чыгуначнікаў (Смаленск) Палац культуры прафсаюзаў (Смаленск) Смаленскі гарадскі дом культуры Культурны цэнтр Губернскі Культурны цэнтр Задняпроўе Культурны цэнтр УУС Культурны цэнтр «МУК» Дом культуры УТГ Дом культуры УТС Дом культуры «Гнёздава» Дом культуры «Сартыроўка» Дом культуры «Міловідава» Дом культуры «Красны Бор» Цэнтр вольнага часу «Проніна» Культурны цэнтр «Новы Акропаль»

Музеі і галерэі

Смаленская мастацкая галерэя Музей гісторыі паліцыі Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава» Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»

Паркі, скверы і сады Лапацінскі сад Парк 1100-годдзя Смаленска Парк Перамогі Парк Піянераў Парк імя П. І. Песцеля Парк імя П. С. Нахімава

Сад Блонье Сквер Памяці Герояў Пушкінскі сад Сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Сквер памяці загінуўшых чыгуначнікаў Сквер памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС Сквер імя М. І. Кутузава Сквер імя Ю. А. Гагарына

Рэадаўскі парк Красны Бор Дубравенка Серабранка Саколья Гара

+Даваенныя будынкі Смаленска

Славутасці

+Пасляваенныя будынкі Смаленска

Навука і адукацыя

Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы

Смаленскі каледж тэлекамунікацый Смаленскі політэхнічны каледж Смаленскі будаўнічы каледж Смаленскі педагагічны каледж Смаленскі базавы медыцынскі каледж Смаленская акадэмія прафесійнай адукацыі Смаленскі аўтатранспартны каледж імя Я.Г. Трубіцына Каледж Смаленскага інстытута мастацтваў Міжнародны каледж сучасных тэхналогій