Турфан, таксама Турпан (, ) — горад ва ўсходняй частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Плошча 69.324 км², насельніцтва каля 570.000 чалавек (2004). У старажытныя часы і ў эпоху Сярэднявечча праз Турфан пралягала паўночная ветка Вялікага Шаўковага шляху. Пачынаючы з дынастыі Заходняя Хань (206 да н.э. — 8 г. н.э.), Турфан становіцца значным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Заходняга Кітая.Открытие Праздника винограда в Синьцзяне, Газета «Жэньминь Жибао» Сучасныя Турфан і Кашгар — адзіныя з вялікіх гарадоў Сіндзяна, у якіх яшчэ захаваліся адметныя рысы традыцыйнай уйгурскай культуры.

Як сведчаць кітайскія летапісныя крыніцы, першымі вядомымі жыхарамі Турфанскай упадзіны былі сагдыйцы — старажытны ўсходне-іранскі этнас. Сагдыйцы добра ведалі тэхніку кярызнага абваднення, а таму паспяхова валодалі майстэрствам ажыўлення пустынь. Кітайцы ж праніклі ў Турфан толькі ў II ст. да н.э., сустрэўшы там нешматлікі самастойны этнас, які атрымаў назву чэшы.Гумилев Л. Н. История народа Хунну. VII. Взлет дракона.

Горад славіцца сваім сусветнавядомым салодкім белым турфанскім вінаградам без кастачак, а таксама сакавітымі хамійскімі дынямі.

Паверхня і клімат

Турфан ляжыць на адлегласці 150 км ад Урумчы, сталіцы Сіньцзяна. Турфанская ўпадзіна з'яўляецца самым гарачым рэгіёнам Кітая, а Турфан самым знойным месцам краіны, за што гэтыя мясціны таксама называюць вогненны край альбо вогненная зямля. Турфанская катлавіна таксама з'яўляецца самым нізкім месцам Кітая па вышыні над узроўнем мора і самым нізкім месцам Зямлі пасля Мёртвага мора. Вышыня самага нізкага месца катлавіны, берагавой лініі вакол возера Айдзін-куль, складае 154,50 м ніжэй узроўня мора.

Дастаткова распаўсюджаным у Турфанскай даліне феноменам з'яўляюцца моцныя ветры — арканы — хуткасцю вышэй за 32,6 м/с (12 балаў). Моцныя паветраныя патокі, якія ўзнікаюць у выніку значнага перападу ціску паветра паміж далінай і знешнімі зонамі павялічанага ціску, накіроўваюцца з паўночнага захаду праз Цянь-Шань у Турфанскую катлавіну. Таму штогод на працягу 30-40 дзён над Турфанам праносяцца ветры сілай у 8 і больш балаў. 19 мая 1977 года над Турфанскай далінай прайшоў аркан, моц якога дасягала 50 м/с. У 1949 пачалі прымацца першыя меры па ахове аазіса ад моцных вятроў, і былі закладзены лесаполасы з 30 мільёнамі дрэваў.Der zweittiefste Ort der Welt: Die Oase Turfan, 150 m unter dem Meeresspiegel

Дэмаграфія Народ/этнас Колькасць Суадносіны Уйгуры 385.546 70,01 % Хань 128.313 23,3 % Хуэй 35.140 6,38 % Казахі 321 0,06 % Тудзя 274 0,05 % Маньджуры 254 0,04 % Манголы 158 0,03 % Ту 154 0,03 % Тыбетцы 105 0,02 % Мяо 98 0,02 % Джуан 88 0,02 % Дунгане 79 0,01 % Іншыя 201 0,04 % Адпаведна апошняму перапісу насельніцтва у 2000 годзе насельніцтва Турфана складала 251,652 чалавек, з якіх 70,38 % — уйгуры. Шчыльнасць насельніцтва — 7,94 чалавек/км².

Адміністрацыйны падзел

Гісторыя

Доўгі час Турфан быў цэнтрам пладароднага аазіса, вада ў які падавалася з дапамогай кярызаў — гідратэхнічнай сістэмы падземных каналаў, а таксама важным гандлёвым цэнтрам. У 840 годзе пасля заняпаду Трэцяга уйгурскага каганата уйгуры заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Турфане на тэрыторыі Усходняга Туркестана.http://www.pereplet.ru/cgi/gbook.cgi?guestbook=hist&command=view442 У 1420 годзе Турфан падчынілі сабе манголы, пасля чаго горад пачаў інтэнсіўна ісламізавацца.

Мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне. У красавіку 1931 г. насельніцтва Турфана падтрымала стыхійныя выступленні пад кіраўніцтвам байскіх вярхоў і купецтва, мэтай паўстання было ўтварэнне незалежнай ісламскай рэспублікі. У 1932 горад быў захоплены атрадамі Шэн Шыцая пры падтрымцы казакоў.Е. Н. Наземцева. Роль белогвардейских военных подразделений в подавлении мусульманского восстания в Синьцзяне в первой половине 30-х гг. ХХ в.

Гістарычныя помнікі

Гарадзішча Дзяохэ (, ). Знаходзіцца ў 10 км ад Турфана. Заснавальнікамі старажытнага горада былі чэшы, першыя жыхары Турфанскай даліны. Знаходзіцца на ў месцы раздваення ракі. Знішчана манголамі ў 13 стагоддзі.

Гарадзішча Гаочан (, ). На месцы сённяшняга гарадзішча Гаочан стаяў старажытны горад. Гарадзішча знаходзіцца ў 30 км на паўднёвым захадзе ад сучаснага Турфана. Гаочан быў заснаваны ў 1 стагоддзі да н.э. Знічшаны пажарам у час вайны ў 14 стагоддзі.

Мінарэт Іміна. Помнік мусульманскага дойлідства. Будаўніцтва мінарэта было завершана ў 1778 годзе ў часы княжання Сулеймана, сына Іміна. Мінарэт Іміна аб'яўлены ахоўваемым помнікам дзяржаўнага значэння.

Базыклікскія пячоры (). Базыклікскія пячоры тысячы Буддаў знаходзяцца на адлегласці 45 км ад Турфана. Узніклі яны ў 5-9 стагоддзях н.э. паміж гарадамі Турфан і Шаньшань (Лоўлань) на паўночным усходзе пустыні Такла-Макан.

Краявіды

Вогненая гара (). Знаходзіцца ў 10 км ад горада. Даўжыня з захаду на ўсход каля 98 км, шырыня каля 10 м. Шырокую вядомасць і папулярнасць сярод турыстаў Вогненная гара набыла між іншым дзякуючы класічнаму раману кітайскай літаратуры «Падарожжа на Захад»

Айдзін-куль (, ). Возера Айдзін-куль з'яўляецца самым нізкім месцам Кітая. Дабрацца да гэтых мясцін летам амаль што немагчыма: возера з усіх бакоў абступаюць багністыя балоты, тэмпература паверхні якіх падымаецца да 70 градусаў Цэльсія.В Синьцзяне проводится повторная топографическая съемка самой низкой точки в Китае. Альтытуда возера Айдзін-куль — каля 155 м ніжэй узроўня мора.

Вінаградная даліна ().

Эканоміка

Вінаградарства: 75 % сукупнай вытворчасці разынак Кітая. Пераважная большасць насельніцтва Турфанскай даліны — мусульмане, таму амаль што ўвесь турфанскі вінаград перапрацоўваецца на разынкі, нязначная доля перапрацоўваецца на віно.

Карысныя выкапні Вугаль: Турфан-Хамійскае вугальнае радовішча ўваходзіць у склад 10 буйнейшых у свеце вугальных басейнаў, запасы вугля басейна дасягаюць 500 мільярдаў тон. Нафта: Перапрацоўка сыравіны з Турфан-Хамійскага нафтавага радовішча.

Транспарт

Чыгунка: Турфан называюць перадапошнім чыгуначным вакзалам Кітая. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў Урумчы.

Рэлігія

У 1 ст. да н.э. у Турфан пачаў пранікаць будызм, рэлігія паступова набывала папулярнасць сярод насельніцтва, а ў 4 стагоддзі будызм атрымаў статус дзяржаўнай рэлігіі у княстве.

Турфанскія фрагменты

Паміж 1902 і 1914 гадамі па ініцыятыве дырэктара індыйскага аддзела музея этнаграфіі ў Берліне Альберта Грунведэля былі здзейснены чатыры нямецкія экспедыцыі ў Турфан. У арганізацыі экспедыцый таксама актыўна ўдзельнічай нямецкі турколаг Альберт фон Ле Кок. У выніку турфанскіх экспедыцый вучонымі было прывезена ў Берлін звыш тысячы фрагментаў прадметаў жывапісу і іншых мастацкіх аб'ектаў, а таксама звыш 40.000 тэкставых фрагментаў, якія сёння захоўваюцца ў Берлінскім музеі індыйскай культуры.

Крыніцы

Відэаматэрыялы YouTube: Турфан, вогненая гара 12px| (даўжыня 00:17) YouTube: Вінаграднікі ў Турфане, панарама з даху будынка 12px| (даўжыня 00:31) YouTube: Турфан: гарадзішча Дзяохэ 12px| (даўжыня 00:26) YouTube: Турфан: гарадзішча Гаочан 12px| (даўжыня 01:07) YouTube: Турфан: Мінарэт Іміна 12px| (даўжыня 02:47)

Спасылкі

Турпан (на рускай мове) Турфан, Tianshannet, Окно в Синьцзян (на рускай мове) Турфан і наваколле, фотаздымкі Удивительный Турфан, Газета «Жэньминь Жибао» (на рускай мове) 富庶丰饶之地 — 吐鲁番绿洲 (на кітайскай мове)

Катэгорыя:Гарады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна