Жупра́ны (, ) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жупранскага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны ў самай высокай частцы Ашмянскага ўзвышша, на левым беразе ракі Ашмянкі; за 10 км на паўночны ўсход ад Ашмян, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (на лініі Маладзечна — Вільня), 240 км ад Гродна.
Праз паселішча праходзіць рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны .
Назва Фіксавалася старое прозвішча Жупра (Эйсманты)https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=D&w=22br&rid=4881&search_lastname=zuprowna&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1.
Версію пра сувязь жупранскай назвы з зубрамі ўпершыню выказаў, абапіраючыся на фанетытычнае сугучча (Жупр- : зубр), паэт Ф. Багушэвіч (у нататцы 1885 г. у польскамоўны часопіс «Kraj»). Таксама не больш чым на фанетычным сугуччы грунтуецца версія пра сувязь з літоўскім žuobris «саха» Віктар ШУКЕЛОВІЧ, Ці сапраўды Жупраны атрымалі назву ад зуброў? // «Ашмянскі веснік» ад 05.09.2017 .
Гісторыя Першая пісьмовая згадка датавана XV ст. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт даў Жупраны віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду. Пазней, каля 300 гадоў належала Радзівілам, апошні з дзевяці ўладальнікаў гэтага роду — Караль Станіслаў «Пане Каханку». Пасля перайшло да Чапскіх.
Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Калі ў 1652 годзе Багуслаў Радзівіл аддаваў Жупраны ў заклад за 40 000 злотых, то ў 1666 годзе пад заклад мястэчка змог пазычыць толькі 24 000 злотыхCzesław Jankowski. Powiat oszmiański: materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1 — Kraków, 1896.
У 1692—1694 гадах адноўлены мясцовы касцёл, пад кіраўніцтвам цесляра з Барунаў закладзены новыя сцены, з Вільні замоўлены жалезны крыж даўжынёй у сажань.
У канцы XVIII ст. у Жупранах было толькі 35 дамоў і тры вуліцы — Дворская, Сольская і Астравецкая.
У вайну 1812 года праз Жупраны ад Бярэзіны на Вільню адступалі напалеонаўскія войскі. Французы спалілі ў мястэчку 180 пабудоў, французскі генерал Філіп-Поль дэ Сегюр пісаў пра гэтыя падзеі і мястэчка ў мемуарах, прысвечаных напалеонаўскаму паходу:
У 1854 годзе пачалося будаўніцтва мураванага Касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла. Мясцовыя сяляне прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, падзеі адбываліся на рынкавай плошчы ў Жупранах.
У 1900 годзе у Жупранах пахаваны беларускі паэт Францішак Багушэвіч, магіла знаходзіцца на могілках за касцёлам.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Жупраны ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года вёска — цэнтр Жупранскага сельсавета Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі, спалена 49 дамоў, загінулі 10 жыхароў. У час вайны ў вёсцы размяшчаўся лагер для ваеннапалонных. З 20 верасня 1944 года веска ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай абласцях. У 1949 годзе быў створаны калгас імя Багушэвіча.
У 1958 годзе ў вёсцы адкрыты помнік Багушэвічу, адзін з двух помнікаў паэту на тэрыторыі Беларусі. 22 сакавіка 1970 годзе адкрыты Музей Францішка Багушэвіча, дзе захоўваецца каля 300 экспанатаў, датычных жыцця класіка.
Насельніцтва 1885 год — каля 285 чал., 60 двароў. 1931 год — 657 чал., 124 двары; 1971 год — 423 чал., 121 двор; 1993 год — 734 чал., 248 двароўВалерый Шаблюк. Жупраны // — С. 375.; 1997 год — 795 чал., 288 двароў — С. 449.. 2010 год — 745 чал. 2015 год — 687 чал., 245 гаспадарак.
Інфраструктура У Жупранах ёсць паштовае аддзяленне, бібліятэка, Дом культуры, школа, сельсавет, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр, амбулаторыя.
Эканоміка Свінагадоўчая і малочнатаварная фермы, механізаваны двор.
Культура У школе дзейнічае Музей Францішка Багушэвіча.
Славутасці
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875) Могілкі яўрэйскія Плябанія (кан. XIX — пач. XX стст.) Помнік Францішку Багушэвічу (1958) —
Вядомыя асобы Браніслаў Іпалітавіч Загорскі (нар. 1935) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1971). Якаў Ромбра (1858—1922) — яўрэйскі асветнік, пісьменнік, журналіст.
Крыніцы
Літаратура
Żuprany // S. 855.
Спасылкі
Артыкул «Жыў, служыў і тварыў для народа» ў «Ашмянскім Весніку» Жупраны на партале globustut.by
Катэгорыя:Жупранскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства