«Нёман» (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на рускай мове.

Гісторыя Выдаецца ў Мінску з 1945 года на рускай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў у год як альманах рускай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 года — «Советская отчизна». З 1960 года — пад сучаснай назвай.

Тыраж у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).

Прадстаўляў беларускую літаратуру на прасторах СССР.

Сучаснасць У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».

У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».

Часопіс публікуе творы на рускай мове і пераклады з беларускай мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакументы.

У 2003 годзе заключана дамова пра творчае супрацоўніцтва з рускім часопісам «Наш современник».

На пачатак 2022 года наклад 660 асобнікаў.

Галоўныя рэдактары Іван Шамякін (1952—1953) Міхась Калачынскі (1953—1954) Пімен Панчанка (1954—1958) Яўген Васілёнак (1958—1966) Андрэй Макаёнак (1966—1977) Анатоль Кудравец (1978—1997) Алесь Жук (1997—2002) Ніна Чайка (2002—2008) Міхась Пазнякоў (2008—2009) Алесь Бадак (2009—2014) Аляксей Чарота (2014—2019) Юлія Алейчанка (2019—2021) Наталля Касцючэнка (2021—2022) Алесь Бадак (2022—?) Наталля Касцючэнка (-2024-)

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі