Луі Лево, радзей Луі Ле Ва ( або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр'еры Лебрэнам.
Луі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызму, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.
Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.
Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), у прыватнасці на востраве Сен-Луі.
Асноўныя працы 1634—1637 Атэль Кальбер — рэзідэнцыя Кальбера і Філіпа Арлеанскага. У 1826 годзе на гэтым месцы была збудавана галерэя Кальбер. 1640—1644 Атэль Ламбер 1642 — ? Атэль Лево 1656—1657 Атэль Лазен 1656—1661 Во-ле-Віконт 1655—1670 Луўрскі палац 1661—1665 Калеж Чатырох Нацый — будынак Французскай акадэміі 1661—1670 Версальскі палац 1670—1672 Вялікі Трыянон
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Архітэктары Францыі