Цімок (, , ) — рака на Балканах, у Сербіі і Балгарыі, правы прыток ракі Дунай. Бярэ пачатак у заходняй частцы хрыбта Старая-Планіна, у сярэдняй плыні перасякае горна-пагорыстае ўзвышша, у ніжняй частцы прымае спакойны, раўнінны характар.
З-за пагорыстага рэльефу рака амаль несуднаходна, але яе воды выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах. У ніжняй сваёй плыні на працягу каля 15 км служыць натуральнай мяжой паміж Сербіяй і Балгарыяй. Даўжыня ракі — 189 км, плошча басейна каля 4.666 км². На рацэ размешчаны сербскія гарады Княжэвац і Заечар, недалёка ад вусця балгарскае мястэчка Брэгава.
Катэгорыя:Рэкі Сербіі Катэгорыя:Рэкі Балгарыі