Парыжскі музей сучаснага мастацтва () займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя.
Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду.
Гісторыя музея Першапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна () в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы.
Пастаянная калекцыя Пастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку.
Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.) Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам.
thumb|250px|«Мацярынства» Селінджэра (), прэмія Нэймана 1958 г. У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону). Сучасны раздзел (пасля 1960 года) Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых: Плынь Новага Рэалізму: Арман (), Сезар, Дэшам (), Эн (), Кляйн, Рэс () і Вілежле (). Плынь Флуксус: Бен (), Дзітман (), Фію (). Плынь блізкіх па духу артыстаў (): Бродтэрс (), Балтанскі, Анэт Месажэ) Рух Figuration narrative: Куеко (), Эро (), Фраманжэ, Ранкіяк (), Манары (), Шлосер (), Штампфлі ().
«Крадзеж стагоддзя» У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра.
Выкрадзеныя палатна: П. Пікаса «Голуб з зялёным гарошкам» (1912) А. Маціса «Пастараль» (1906) А. Мадыльяні «Жанчына з веерам» Ф. Лежэ «Нацюрморт з падсвечнікі» (1922) Ж. Брак «Алівы паблізу Эстака» З Музея сучаснага мастацтва выкрадзеныя карціны на 500 млн.еўра РЭХА планеты
Практычная інфармацыя
Музей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna.
Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка.
Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00
Катэгорыя:Музеі Парыжа Катэгорыя:XVI акруга Парыжа Катэгорыя:Мастацкія музеі Францыі