Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва (АІС; , , ) — міжнародная арганізацыя ісламскіх краін. Створана ў 1969 з мэтай забеспячэння ісламскай салідарнасці ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах, барацьбы супраць каланіялізму, неакаланіялізму і расізму. Членамі арганізацыі з’яўляюцца 57 дзяржаў. Штаб-кватэра ў горадзе Джыда (Саудаўская Аравія). Афіцыйныя мовы — арабская, англійская і французская. Да 28 чэрвеня 2011 насіла назву Арганізацыя ісламскай канферэнцыі.

Сукупнае насельніцтва дзяржаў-членаў АІС — 1,6 млрд чалавек. Сукупны ВУП — 4,8 трлн дол. (ВУП паводле ППЗ — 10,1 трлн дол., 2010).

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі

Катэгорыя:Ісламскія арганізацыі